Вяртанне дэбатаў

Мне вельмі спадабалася, што Радыё Свабода запачаткалава новы відэа-фармат - палітычныя дэбаты. Важна, што гэта адбылося не з нагоды выбараў, а ў міжвыбарчы перыяд. Пачалося ўсе з дэбатаў паміж Алесем і Юрасем, якія зараз змагаюцца за лідарства у РЗС. Спадзяюся будзе працяг і на Радыё свабода, і на «Белсат»Белорусский портал TUT.BY і дзе тое магчыма. Нам вельмі не хапае практыкі дэбатаў. Агулам краіне. І палітыкам, і гледачам і журналістам. Парламентскія выбары вельмі добра гэта паказалі. Дэбатаваць не ўмеюць ні кандыдаты ад "партыі чыноўнікаў", ні, з большага, кандыды ад дэмакратаў. Глядачы пасля такога відовішча лічаць, што адзіны, хто ўмее гаварыць - гэта Лукашэнка. Хаця, мы і яго даўно не бачылі ў наўпроставых дэбатах. Дэбаты ж - гэта проста практыка, якая назапашваецца праз пастыяны ўдзел. Але ў нас дэбаты скончыліся ў 1996 і таму палітыкі ў Беларусі гавораць маналогамі і каментарамі, якія таксама з'яўляюцца маленькім маналогам. Апошні час ёсць добрыя зрухі, пачаліся запрашэнні на тэлебачанне, незалежныя СМІ спрабуюць гэты фармат.
І тут добра ўсім. Палітыкам, якія павінны практыкавацца прамаўляць цікава і зразумела для сваёй аўдыторыі, адстойваць свае пазіцыі. Усё роўна палітыкі ўвесь час спрачаюцца, дык тут хаця б па справе. Глядачам, якім сутыкненне пазіцый заўседы больш цікава і дае больш мажлівасьцей убачыць палітыка ў розных сітуацыях. Журналістам, якім таксама трэба вучыцца весьці дэбаты, дзе галоўныя дзеючыя фігугры не яны і іх асабістая пазіцыя не важна, а палітыкі. Справа журналіста зрабіць так, каб грамадзянін меў магчымасьць як мага лепей зразумець за што той ці іншы палітык выступае.
Шчыра спадзяюся, што РС працягне такі фармат і мы ўбачым шмат розных палітыкаў і з Мінску, і з рэгіёнаў, якія абмяркоўваюць тэмы па развіццю краіны.
12.10.16 18:08



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Андрэй Дзмітрыеў