Нацыя з нуля

Давайце зруйнуем усё. Літаральна. Бязмежна. Кожны слуп, кожны дом, падворак. Не будзем спыняцца, рэфлексаваць, абмяркоўваць. Будзем разбураць. Час такі. Чырвонага тэрмінатара. Але назва толькі для прыгажосці, каб было пра што пагаварыць за кавай паміж руйнаваннем. Яе мы таксама сатрэм. Мы больш не бальшавікі і камуністы. Нам не патрэбна ідэалогія, каб руйнаваць. Ці нейкая кніга, каб нешта тлумачыць. 

Мы проста складзем новы сацыяльны кантракт руйнавання. Дастаткова. 

Зруйнуем правы ўласнасці, створым працоўныя групы разбуральнікаў і будзем фінансаваць іх з бюджэта, як грамадскія працы. Патрэбны дом? Бяры. Хочаш месца - расчышчай. Не падабаецца краявід - капай. 

Абвесцім 5 год татальнага руйнавання. Нам нічога не патрэбна. Каб прыязджалі на Ўсебеларускі сход дэлегацыі і справаздачыліся: "Мы зруйнавалі завод, помнік, дом суседа. Цалкам зруйнавалі мясціны вялікага некага, дзе ён бавіў час у маленстве. Прыедзеце - не пазнаеце." 

І спаборніцтвы будуць паміж раёнамі, абласцямі і міністэрствамі. Тыя зруйнавалі валюту, гэтыя правы, іншыя, смелыя, - горад. Бо навошта, ну навошта ён там стаяў. Саюзы мастакоў, дызайнераў, літаратараў будуць руйнаваць густ. Настаўнікі знішчаць праграмы и веды. Для кожнага будзе праца. І нельга будзе сказаць, што той, хто знішчае, не любіць краіну ці лайдак. 

На гэтыя гады мы абвесцім усё сваім, каб ніхто не руйнаваў чужога. Не адчуваў віну, бо ад гэтага толькі клопат і ніякага выніку. Так будзе 5 год. 

А пасля мы стомімся. 

І пачнем будаваць, нацыю з нуля.

.
27.06.17 21:43



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Андрэй Дзмітрыеў