Зварот да грамадства 22.11.2013 54

Мы, ініцыятары правядзення «Народнага рэферэндуму», звяртаемся да вас з просьбай дапамагчы ў падборы і фармулёўцы пытанняў.

Ініцыятыва правесці ў Беларусі новы рэферэндум была агучаная ў траўні бягучага года. Пасля абвяшчэння, каб вызначыць найбольш важныя пытанні, ініцыятары правялі сустрэчы з людзьмі ў больш чым 40 гарадах Беларусі, праз абыход ад дзвярэй да дзвярэй былі сабраны каля 10 000 купонаў з пытаннямі, адбыўcя шэраг сустрэч з экспертамі, блогерамі, журналістамі, прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацый.

Па выніках гэтых сустрэч паўстала 11 тэм, якія часцей за ўсе ўзгадваліся людзьмі і прызнаваліся экспертамі, як вельмі важныя:

Шаноўнае спадарства,

1) Ці згодныя вы, што трэба выбіраць кіраўнікоў гарадоў і рэгіёнаў прамым галасаваннем грамадзян?

2) Ці згодныя вы, што неабходна павялічыць колькасць бясплатных месцаў у вышэйшых навучальных установах з 30% да 50% і зрабіць усё, каб беларускія дыпломы прызнаваліся ў Еўропе?

3) Ці згодныя з тым, што ў выпадку, калі дзяржава не можа даць неабходнае бясплатнае лячэнне грамадзяніну да 18 гадоў, яно павінна аплаціць такое лячэнне ў любым іншым месцы?

4) Ці згодныя вы, што ўрад Беларусі павінен зрабіць усё неабходнае, каб падпісаць пагадненне з ЕС аб зонесвабоднага гандлю?

5) Ці згодныя вы, што адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны і быць зарэгістравана кандыдатам у прэзідэнты?

6) Ці згодныя вы, што ўрад павінен тэрмінова прыняць неабходныя меры для стварэння асаблівых ільготных умоў вядзення бізнесу для грамадзян Беларусі, у тым ліку прыняць закон аб малым і сярэднім бізнэсе?

7) Ці згодныя вы, што неабходна заканадаўча замацаваць, што выдаткі на адукацыю і ахову здароўя не могуць быць менш за 8 працэнтаў ад ВУП кожны?

8) Ці згодныя вы, што ў Беларусі не павінна быць замежных ваенных баз?

9) Ці згодныя вы, што пра ўсё, што фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту і дзяржаўных фондаў, павінна быць поўнае папярэдняе інфармаванне грамадзян і вычарпальная публічная справаздача, акрамя выпадкаў, якія ахоўваюцца заканадаўствам аб ваеннай і дзяржаўнай таямніцы?

10) Ці згодныя вы, што рашэнні, якія карэнным чынам уплываюць на лёс і будучыню краіны ці асобнага рэгіёна (у тым ліку Кітайскі Індустрыяльны парк і АЭС, вайсковыя базы), павінны прымацца толькі праз правядзенне рэферэндуму адпаведнага ўзроўню?

11) Ці згодныя вы, што кандыдаты на выбарах любога ўзроўню павінны мець права накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі рознага ўзроўню адпаведных акругаў з правам вырашальнага голасу?

Мы звяртаемся да вас з просьбай вылучыць тыя 5 пытанняў, якія вы лічыце найбольш важнымі, і прапанаваць вашу фармулёўку. Калі сярод абазначаных пытанняў няма пытання, якое вам падаецца важным, просім дадаць яго.

Вы можаце даслаць вашыя адказы па наступных кантактах:

www.referendumby.org;

Пошта: 220006 Ленинградская 5-37

Тэлефон: 8 017 306 53 80

Facebook: https://www.facebook.com/NarodnyReferendum Вконтакте http://vk.com/referendumby;

Twitter #referendumby

E-mail [email protected] Асабіста ініцыятарам Рэферэндума

Просім даслаць вашыя пытанні, каментары і прапановы да 22 лістапада 2013 года.

Прокрастинация перемен 20.11.2013 6

"Прокрастинация - это патологическое откладывание важных дел и замещение их разной неважной ерундой."
Последние время почти все действия правительства, инициативы депутатов и выступления АГЛ напоминают мне именно это. Смещенную активность - это когда в непонятной ситуации хомячок садится умываться.
Главными причинами смещенного действия являются фрустрация и конфликт приоритетов.
Забавно, когда вдруг находятся десятки умных комментаторов, которые "умывание хомячка" пытаются проанализировать, обосновать и даже рационализировать. В общем, воспринимать очень серьезно. Это всего лишь страх и нежелание власти решать проблемы или даже вообще говорить о настоящих проблемах, ее усталость.
А если вам хочется услышать все это от приятной девушки и с картинками, предлагаю вам видео 1 мин 29 сек.



Что же делать нам в такой ситуации? Отвечу просто: говорить о реальных проблемах, которые есть и волнуют сегодня каждого, объединять людей, возвращать им веру в себя и в то, что они способны достигнуть результата. Выводить общество из депрессии. Это и есть Народны рэферэндум/Народный референдум. И  это не прокрастинация, это про жизнь.

Референдум. Про улыбки :) 14.06.2013 33

Страницы: 1
Читать другие новости

Андрэй Дзмітрыеў