Да 75 годдзя ўваходу РСЧА ў Заходнюю Беларусь

Да 75 годдзя ўваходу РСЧА ў Заходнюю Беларусь

Роўна 75 год таму, ў верасні 1939 года, савецкія войскі ўвайшлі ў Заходнюю Беларусь ды Заходнюю Украіну, тады гэта “Крэсы ўсходнія” – тэрыторыя даваеннай Польшчы (1921-1939).

Ёсць шмат думак на гэты конт у гісторыкаў. Тэма “гарачая” дагэтуль. Розныя “палітыкі” і “дзеячы” спрачаюцца: “Адзначаць падзею, як Дзяржаўнае Свята альбо не?!”, “Як да гэтай гістарычнай падзеі ставіцца ў сучасных рэаліях?!”.

Усё проста. Ліберальна-дэмакратычная партыя, як палітычная сіла дзяржаўнікаў, успрымае верасень 1939 году, як важную падзею ў захаванні еднасці этнічных беларускіх земляў. Бясспрэчна, што гэта лёсавызначальная падзея для Беларускай Дзяржаўнасці. Разам з тым, мы ведаем пра пакуты, якія прынеслі бальшавікі ў Заходнюю Беларусь, як і на ўсю краіну. Мы памятаем і не прабачым антычалавечыя рэпрэсіі сталіністаў.

Для ЛДПБ, як і беларускіх патрыётаў першай паловы ХХ стагоддзя, Рыжская дамова (18 сакавіка 1921 год) – ганебная падзея! Беларусь падзялілі паміж Захадам і Усходам, не спытаўшы народ, зняважыўшы свабоду нацыі. У верасні 1939 года адбылася гістарычная злука. Усе ахвяры той восені аддалі жыццё за адзіную Беларусь.

Толькі цвярозы, рацыянальны падыход да мінуўшчыны пракладае шлях у будучыню!

"Times New Roman";mso-ansi-language:RU;mso-fareast-language:RU;mso-bidi-language:
AR-SA">Крочым разам з ЛДПБ!
22.09.14 11:27

Олег Гайдукевич