Пазiцыя ЛДПБ по кангрэсу за Незалежнасць

ЗАЯВА Вышэйшага Савета і Цэнтральнага камітэта Ліберальна-дэмакратычнай партыі   На пасяджэнні Вышэйшага Савета і Цэнтральнага камітэта Ліберальна-дэмакратычнай партыі разгледжаны праект Маніфеста Усебеларускага Кангрэса за Незалежнасць. Мы перакананыя, што на Кангрэс павінны быць запрошаны усе палітычныя сілы Рэспублікі Беларусь, не залежна ад палітычнай пазіцыі і іх ідэалагічных праграм, якія безумоўна лічаць галоўнай складаючай сваёй дзейнасці ўмацаванне незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны. ЛДПБ гатова падтрымаць праект Маніфеста шмат у чым, у першую чаргу, суверэнітэт і незалежнасць, безумоўна, пашырэнне і развіццё грамадзянскай супольнасці, выбары ў абласцях і гарадах губернатараў і мэраў гарадоў, пераход на прапарцыйна-мажарытарную сістэму выбараў дэпутатаў, Палаты прадстаўнікоў, абласных і гарадскіх Саветаў, свабодная прысутнасць прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх арганізацый у выбарчых камісіях рознага ўзроўню. Разам з тым, мы не бачым ніякіх пагроз з боку ЕАЭС, як і ад Еўрапейскага Саюза. Беларусі неабходна раўнацэннае супрацоўніцтва, як з аднымі, так і з іншымі. У будучыні гэта будзе абавязкова. Калі ўнутры краіны будзе паразуменне паміж рознымі палітычнымі партыямі аб адзінстве абароны суверэнітэту і незалежнасці, то ў гэтым мы бачым самыя вялікія гарантыі. Мы таму будзем вітаць Кангрэс, калі па асноўнаму стратэгічнаму пытанню мы ўсе адзіныя. А калі як заўсёды, вузкай групай, то гэта мы лічым нашай агульнай слабасцю і ў гэтым бачым пагрозу суверэнітэту. Перакананыя, што на такой аснове, калі пагодзяцца, трэба запрашаць прадстаўнікоў і КПБ, і БРСМ, і Белую Русь. Вось тады ўсё будзе зразумела. У сваю чаргу, ЛДПБ гатова накіраваць 5 сваіх прадстаўнікоў на чале з першым намеснікам Старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Гайдукевічам Алегам Сяргеевічам прыняць удзел у працы Кангрэсу. Вам вырашаць.

 

   .
08.12.14 14:41



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Олег Гайдукевич