Шануйце Канстытуцыю Незалежнай Рэспублікі Беларусь

Грамадзяне, сябры і прыхільнікі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Віншуем Вас з Днём Канстытуцыі РБ – галоўнага закона дзяржавы. Гэта важная падзея ў нашай гісторыі. За беларускія законы, продкі змагаліся ад старажытных часоў.

Нам ёсць чым ганарыцца. Беларуская Канстытуцыя 1994 года мае пад сабою вялікую глебу, абапіраецца на моцны падмурак мінуўшчыны. У 1529 годзе на нашых землях прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага. У 1836 годзе публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч Франц Савіч напісаў працу “Прынцыпы дэмакратызму” ў якой адлюстраваў прыклад грамадскага ладу для беларусаў. Ужо ў ХХ стагоддзі было прынята некалькі галоўных законаў дзяржавы на беларускіх землях – 1918 год Часовая Канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і ў 1919, 1927, 1937, 1978 гадах прымалася Канстытуцыя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).

15 сакавіка 1994 года, на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання, была прынята Канстытуцыя суверэннай Беларусі.

Кожны грамадзянін знаходзіцца пад яе абаронай і павінен ведаць асноўны закон сваёй дзяржавы.

16.03.15 13:53

Олег Гайдукевич