Гайдукевіч С.В. аб правах чалавека

Размова пра правы чалавека. Сяргей Гайдукевіч: “Нашай краіне трэба абавязкова мець інстытут амбудсмена” (інтэрв'ю Spring96.org)


Да афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты застаўся адзін дзень, але ўжо фактычна зразумела, што з васьмі прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы застаецца толькі чацвёра, сярод якіх -- лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч. Праваабаронцы задалі яму пытанні адносна стаўлення да смяротнага пакарання, праблемы палітвязняў і ці патрэбны інстытут амбудсмена па правах чалавека ў Беларусі.

 

Смяротнае пакаранне

“ Адносіны партыі да гэтага пытання заўсёды былі адназначнымі. Мы супраць пакарання смерцю. Жыццё чалавека бясцэннае і не намі дадзенае. Аднак ёсць такія паняцці, як чалавечы фактар і настрой грамадства, яго стаўленне да гэтай тэмы. Трэба праводзіць пэўную працу з нашымі грамадзянамі, тлумачыць ім, што да чаго. Часам гаворыш з людзьмі, а яны скардзяцца, што ёсць вось побач такі чалавек, і зусім нягодны ён, і забойца. І гэта спецыфіка нашай дзяржавы, якая 70 з лішкам гадоў знаходзілася пад уплывам ідэалогіі камуністычнай партыі. Таму да пытанняў такога кшталту трэба падыходзіць вельмі акуратна”.

 

Амбудсмен

Яшчэ ў далёкім 1996 годзе, з’яўляючыся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, я заяўляў, што нашай краіне трэба абавязкова мець інстытут амбудсмена, бо без гэтага немагчыма існаванне грамадзянскай супольнасці ў прынцыпе. А наша партыя заўсёды выступала за развіццё такой супольнасці, таму я цалкам за ідэю стварэння інстытута амбудсмена.

 

Палітвязні

Ну хіба можа хоць адна партыя з цвярозым розумам вітаць існаванне палітвязняў?! Мы заўжды, як і ўсе астатнія нармальныя людзі, ставіліся і ставімся да гэтага крайне негатыўна. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года я першы зрабіў заяву, каб усіх выпусцілі.

.
09.09.15 14:05



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Олег Гайдукевич