Дзень стужкі, або Пазнач сябе беларусам

Сёння ў Мінску каля сотні валанцёраў падчас першай акцыі «Пазнач сябе беларусам» кампаніі «Арт Сядзіба» раздалі 5000 метраў вельмі прыгожай стужкі з беларускім арнаментам, адмыслова вырабленай магілеўскай фабрыкай "Лента". На ахвочых раздаваць, якія прыяжджалі і з іншых месцаў Беларусі, нават не хапіла стужак.

У Серабранцы, у адрозненне ад Камароўкі, абыйшлося без затрыманьняў. Тут стужкі раздаваў мінскі журналіст-праваабаронца Арцем Лява. Мінакі акцыю ўспрынялі ў цэлым дабразычліва, многія ўсьміхаліся, адмаўляліся толькі адзінкі. У выніку стужак, разлічаных на гадзіну, хапіла толькі на 20 хвілін.

Гэта, на мой погляд, вельмі пазытыўная акцыя, здольная аб’яднаць людзей, якія любяць Беларусь незалежна ад рознасці палітычных поглядаў. Магчыма, падобныя акцыі  падштурхнуць некага да вывучэння нашай гісторыі, літаратуры, мастацтва, музыкі. Шкада, што яны не адбываліся раней – упэўненая, што ў краіне было-б нашмат меней “каларадскіх” і расейскіх стужак і сцягоў.

#беларускаястужка

#беларускаястужка

#беларускаястужка

Фота аўтара.

06.12.14 17:54



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Тацяна Грачанікава