Нацбанк Украйны выпусьціць у зварот манэту з сымболем Эўромайдану

Нацбанк Украйны выпусьціць у абарачэньне манэту з падпаленымі шынамі


Нацыянальны банк Украйны аб'явіў пра выпуск у абарачэньне сэрыі памятных манэт «Гэроям Майдана». Яны прысьвечаныя ўгодкам масавых акцыяў пратэсту ў Кіеве, якія скончыліся ў лютым 2014-га зьвяржэньнем рэжыму Віктара Януковіча. У склад сэрыі ўваходзяць манэты «Эўромайдан», «Нябёсная сотня» і «Рэвалюцыя годнасьці» наміналам у 5 грыўняў, дыямэтром 35 мм і вагой
16.54 г. Катэгорыя якасьці чэканкі - спэцыяльны анцыркулейтэд рыфлены.


Манэты вырабленыя з нэйзільбэра, наклад кожнай зь іх складае 50 тыс. асобнікоў. У зварот новыя манэты паступяць 18 лютага, роўна праз год пасьля таго, як у цэнтры Кіева пачаліся сутыкненьні падраздзяленняў «Бэркута» і ўнутраных войскаў з пратэстуючымі, у выніку чаго загінулі дзясяткі і былі параненыя сотні чалавек.


РЭВАЛЮЦЫЯ  ГОДНАСЬЦІ

1. Манэта РЭВАЛЮЦЫЯ  ГОДНАСЬЦІ. Прысьвечаная грамадзянскай мужнасьці і патрыятызму, якія выявілі грамадзяне Украйны ўсіх нацыянальнасьцяў, імкнучыся разьвіваць і ўмацоўваць дэмакратычную дзяржаву, канстытуцыйныя асновы дэмакратыі, правы й свабоды чалавека.


На аверсе манэты на люстраным тле звона ўверсе надпіс - УКРАЙНА, пад якім намаляваны ўдзельнік акцыяў пратэсту з адабраным у гвардзейца мэталёвым шчытом; на рэльефным тле манеты ў выглядзе полымя разьмешчаны малы Дзяржаўны Гэрб Украйны (з правага боку) і намінал 5 грыўняў, год чаканкі манэты - 2015, лягатып Манэтнага двара Нацыянальнага банка Ўкраіны (зь левага боку).


На адваротным баку манэты намаляваная кампазыцыя ў верлядзе крыжа: адзін з фрагмэнтоў падзеяў - сілавое супроцьстаяньне, полымя і шыны, якія ляцяць у агонь, што сталі адным з сымбаляў тагачасных падзеяў (выкарыстаны тампадрук), уверсе стылізаваны надпіс - РЭВАЛЮЦЫЯ  ГОДНАСЬЦІ.

Мастак: Таран Уладзімер, Харукі Аляксандр, Харукі Сяргей

Скульптар: Іваненка Сьвятаслаў


НЯБЁСНАЯ СОТНЯ
2. Манэта НЯБЁСНАЯ СОТНЯ. Прысьвечаная памяці гэрояў, якія сталі сымбалем годнасьці, кожны зь якіх зьдзейсьніў асабісты подзьвіг, паўстаўшы супроць гвалту і несправядлівасьці, аддаўшы самае каштоўнае - сваё жыцьцё - за новую адроджаную Ўкрайну.

На аверсе манэты на тле бруку ўверсе надпіс - УКРАЙНА, пад якім - малы Дзяржаўны Гэрб Украйны; раскладзеныя на бруку гвазьдзікі, якія сымбалізуюць пралітую кроў гэрояў, надпіс - ГЕРОІ НЕ ПАМІГАЮЦЬ!!, на люстраным тле зь левага боку - намінал 5 грыўняў і год чаканкі манеты - 2015; справа - лягатып Манэтнага двара Нацыянальнага банка Ўкрайны.


На адваротным баку манэты намаляваная кампазыцыя: унізе сьвечкі, полымя якіх уздымаецца ўверх на тле блакітна-жоўтага (выкарыстаны тампадрук) Дзяржаўнага Сьцяга Ўкрайны й сымбалізуе душы гэрояў, уверсе на люстраным тле - стылізаваны надпіс - НЯБЁСНАЯ СОТНЯ.

Мастак: Таран Уладзімер, Харукі Аляксандр, Харукі Сяргей

Скульптар: Атаманчук Уладзімер, Дзям'яненка Анатоль


ЭЎРОМАЙДАН

3. Манэта ЭЎРОМАЙДАН. Прысьвечаная пратэстным акцыям, якія адбыліся ва Ўкрайне на працягу лістапада 2013 - лютага 2014 і былі напоўненыя імкненьнем да зьменаў, эўропейскага напрамку развіцьця ўкрайнскай дзяржавы.


На аверсе манэты на рэльефным тле, стылізаваным пад сьцяг, які лунае, уверсе надпіс - УКРАЙНА, зь левага боку ад якога - малы Дзяржаўны Гэрб Украйны; намінал - 5 грыўняў і год чаканкі манэты - 2015 (зь левага боку); лягатып Манэтнага двара Нацыянальнага банка Ўкрайны (унізе); у цэнтры, у квадраце, створаным з надпісу - цытаты з артыкула 5 Канстытуцыі Ўкрайны: НОСЬБІТОМ І АДЗІНАЙ КРЫНІЦАЙ УЛАДЫ ВА ЎКРАЙНЕ ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА НАРОД, намаляваны фрагмэнт веча.


На адваротным баку манэты разьмешчаная сымбалічная кампазыцыя: на тле сьцяга Эўропейскага Зьвязу рука, сьцісненая ў кулак, трымае Дзяржаўны Сьцяг Украйны (сьцягі намаляваныя з выкарыстаньнем тампадруку), зь левага боку надпіс  -ЭЎРОМАЙДАН.

Мастак: Таран Уладзімер, Харукі Аляксандр, Харукі Сяргей

Скульптар: Іваненка Сьвятаслаў, Чайкоўскі Раман

Па матэрыялох Нацыянальнага Банку Ўкрайны

17.02.15 0:35



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Тацяна Грачанікава