Дзень Памяці й Смутку

Менск, вайсковыя могілкі, 8 траўня 2015.


8 траўня ў сьвеце адзначаюць адразу дзьве памятныя даты: Дзень Перамогі ў Эўропе й Дзень памяці й прымірэньня, прысьвечаны ахвярам Другой сусьветнай вайны.  


У Эўропе ў пятніцу 8 траўня сьвяткуюць канчатак Другой сусьветнай вайны. Гэтую дату там называюць Днём памяці й прымірэньня, Днём Вэтэранаў, Днём вызваленьня.


Дзьве хвіліны цішы.

Урачыстасьці праходзяць ува Францыі, Англіі, Нідэрляндах і іншых краінах Усходняй і Заходняй Эўропы. З гэтага года разам з усім сьветам іх адзначае й Украйна.


Прамоўцы на акцыі.

8 траўня Рух Салідарнасьці "Разам" таксама традыцыйна праводзіць акцыю, прысьвечаную перамозе над нацысцкай Нямеччынай. Гэтая традыцыя была запачаткаваная Беларускім Згуртаваньнем Вайскоўцаў (стваральнік і першы кіраўнік БЗВ - Мікола Статкевіч, кандыдат у прэзыдэнты й сёнешні палітвязень).



Раней РСР і БЗВ разам праводзілі гэтае мерапрыемства на Вайсковых могілках у Менску. Сёлета на менскія Вайсковыя могілкі таксама прыйшло больш за два дзясяткі людзей зь кветкамі й зьнічкамі ў руках, а спадарыня Ніна Багінская прынесла адна цэлы кошык цюльпанаў, нарцысаў і бел-чырвона-белых стужак, пашытых уласнаруч.


Жадаючых выступіць было даволі, як і згадать было чаго: ад Вэстэрплятэ, акупацыі частак Беларусі, Украйны, Румыніі, Прыбалтыкі й Фінляндыі праз партызанку й забойства Янкі Купалы ў Маскве да лендлізу й пасьляваеннай дапамогі краін-саюзьнікаў па антыгітлераўскай кааліцы (дарэчы, магілы Янкі Купалы, Рут Уолер і многіх іншых вядомых людзей, лёсы якіх моцна зьвязаныя з Другой Сусьветнай вайной, удзельнікі традыцыйнай акцыі таксама наведвалі, як і заўжды).

Выступ заступніка старшыні Руха Салідарнасьці "Разам" Алеся Макаева на сёлетняй акцыі.

Уся лінейка відэё з акцыі.

Штогод на  гэтае жалобнае мерапрыемста прыяжджаюць людзі зь іншых месцаў, прыходзяць гісторыкі, палітыкі, журналісты. Сёлета сюды завітаў паэт і бард Зьміцер Захарэвіч, які пасьля невялічкага гістарычнага экскурсу прачытаў шэраг сваіх новых вершаў, некаторыя зь якіх вы можаце забачыць ў лінейцы відэё.


Пры магіле амэрыканскай місыянэркі Рут Уолер, што ўратавала маю маці (і ня толькі яе).

Скончылася акцыя таксама традыційнымі "Магутны Божа" й фатаграфаваньнем сёлетніх акрэсьцінскіх арыштантаў побач з помнікам самога Акрэсьціна, чыё імя носіць турма для ўдзельнікаў палітычных акцыяў у Беларусі.



Акцыя доўжылася больш за гадзіну й працягнулася супольнай малітвай каля касьцёлу Сымона й Алены. Пра затрыманьні ўдзельнікаў паведамленьняў не паступала.

Фота- й відэёматэрыялы прадстаўленыя групай PS.


09.05.15 20:40



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Тацяна Грачанікава