Рух Салідарнасьці "Разам" наведаў "Чырвоныя казармы"

адмінбудынак канцлягеру
1. Былы адміністрацыйны будынак польскага, савецкага і нямецкага канцлягероў. Бяроза-Картузская. На пярэднім пляне - помнік ахвярам. Архіўнае фота, 2004.

17 верасьня, у дзень, калі СССР уступіў у Другую Сусьветную вайну, Рух Салідарнасьці "Разам" правёў традыцыйную акцыю па ўшанаваньні памяці ахвяр рэпрэсыяў таталітарных рэжымаў. Нягледзечы на выхад са строю адной з аўтамашын, яна (акцыя) прайшла ўдала, ператварыўшыся ў цэлую гістарычную вандроўку па трох абласьцях краіны.

экскурсыя
2. Будынак, у якім у часы міжваеннай Рэчы Паспалітай ІІ знаходзіўся санацыйны лягер (польскі лягер ізаляцыі), а пасьля - пасьлядоўна - савецкі й нямецкі канцлягеры. Бяроза-Картузская. Фота Музэя.

3. Фрагмэнт выступу старшыні Руху Вячаслава Сіўчыка, былога палітвязьня й палітэмігранта. Бяроза-Картузская. Відэё Музэя.

апэратыўная здымка
4. Не адбылося й тут без прыгод, апэратыўнай здымкі, і сексотаў, якіх на працягу ўсяе акцыі ніхто амаль і не заўважаў ;) Бяроза-Картузская. Фота Музэя.

ускладаньне вянкоў
5. Сёнешнія ўлады сараматліва замоўчваюць факт, што тут насамрэч катаваліся й гінулі ня толькі "рэвалюцыянэры"-камуністы, але й жыды, беларусы, палякі й украінскія паўстанцы. Бяроза-Картузская. Фота Музэя.

канцлягер
6. На тэрыторыі зруйнаванага комплекса картэзіянцаў і зараз знаходзяцца вайсковыя часткі. Нагадвае былы канцлягер, ці ня праўда? Бяроза-Картузская. Фота Музэя.

Пасьля прамовы, экскурсыі, запальваньня памінальных сьвечак, ускладаньня вянкоў і хвіліны маўчаньня ўдзельнікі акцыі памяці прайшлі глыбей у былы картэзіянскі комплекс, тэрыторыя якога і была ператвораная ў канцлягер. Комплекс зараз уяўляе сабой руіны адзінага некалі ў краіне буйнога старажытнага кляштара картэзіянцаў, які мае вельмі трагічную гісторыю. Пасьля вызвольных паўстаньняў 30-31 і 63-64 гадоў XIX стагодзьдзя, у якіх мясцовыя жыхары прымалі актыўны ўдзел, дзеля пацыфікаваньня бярозаўцаў сюды прыбыў поўк акупантаў. Расейскія вандалы разагналі сьвятароў і манахаў, зьнішчылі буйнейшы ў Эўропе некропаль Сапегаў, а касьцёл і некаторыя будынкі ў літаральным сэнсе разабралі па цагліне, найбольш каштоўнае расьцягнулі па расейскім ці прысабечаным зборам, частку цэглы пусьцілі на продаж, а з другой пабудавалі тыя самыя "чырвоныя казармы", пра якія вялося вышэй, і іншыя пабудовы.

Ружаны
7.Пасьля экскурсыі па руінах кляштара ўдзельнікі працягнулі вандроўку па Заходняй Беларусі, і далей па дарозе знаёмячыся з навакольнымі рэдкасьцямі: палацамі, касьцёламі і зборамі, дотамі, помнікамі-танкамі-самалётамі. Завіталі й на руіны ружанскага комплексу. Ружаны. Фота Музэя.

паштоўка
8. Ну і, натуральна , не маглі не завітаць у госьці да аднаго з самых знакамітых былых беларускіх палітвязьняў - Міколы Аўтуховіча, які толькі нядаўна вызваліўся зь няволі. Мікола выглядаў бадзёра й перадаваў прывітаньне ўкрайнцам, зь якімі ён па-ранейшамі салідарны, нагледзечы на тое, што ўнутраныя ворганы апошняга дыктатара Эўропы ўжо паспрабавалі накінуць яму завушыпрыцягнутае абвінавачваньне ў датычнасьці да вярбоўкі беларускіх дабраахвотнікаў. Ваўкавыск. Вітальная паштовачка ўкрайнцам ад сям'і Аўтуховічаў.

Тацяна Таполя, Музэй Таталітарызму й Салідарнасьці.

18.09.15 22:36



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Тацяна Грачанікава