Маленькая Плошча, альбо "Не - расейскім базам у Беларусі!"

фотарэпортаж

Багінская

1. 4-га кастрычніка адбылося тое, чаго, пэўна, нхто не чакаў: на раптоўную "недазволеную" акцыю пратэсту ў цэнтры Менска выйшла столькі-ж людзей, колькі пару-тройку разоў на год выходзіць на традыцыйныя й дазволеныя. Колькасьць удзельнікоў ацэненая экспэртамі - ад 400 да 700 чалавек.
2. Легендарная сьцяговая Адраджэньня - Ніна Багінская, побач з сымболем самакіраваньня Менска.


ратуша
3-5. Гэты цуд адбыўся, дзякуючы лідэром апазыцыі, якія ўзялі на сябе адказнасьць за арганізацыю мітынга пратэсту супроць пляноў разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай вайсковай базы.

міліцыя
6-8. Адпачатку акцыі міліцыянты спрабавалі сарваць яе, адмыслова займаючы арганізатароў складаньнем пратаколу, аднак на месца аднаго выступоўцы выходзілі новыя. Народ ужо прызвычаіўся і да прысутнасьці міліцыянтоў і "ціхароў" у натоўпе.

9. Міліцыянтоў праводзілі воклічамі: "Ганьба!"

Топ-10 крэатыўных лёзунгоў і плякатоў акцыі:

топ
10.  Блёгер Юрась Навіцкі з плякатом: "Расейцы, дадому!", які ня здолелі прачытаць з паўтузіна ягоных калег па цэху - журналістоў.
11. Плякат пра пуцінскі "падарунок".
12. Жэня Батура троліць Пуціна сваёй знакамітай цішоткай.

топ
13. Грамадскі актывісты Лёня Кулакоў прыйшоў са сваім плякатом.
14-15. Выяўленчыя і тэкставыя плякаты іншых удзельнікоў.

топ
16-19. Яшчэ чатыры плякаты, сярод якіх карціна знакамітага беларускага мастака "Дзюдаіст", з Пуціным з бомбай і Лукашэнкам з букетам і Колям.

разом
20. Гэта проста сьвята нейкае) Столькі прыемных, знаёмых твараў і радасных усьмішак я ўжо даўно не бачыла. Здавалася, усе вядомыя палітыкі.й актывістыя сабраліся на нейкую ўрачыстую сустрэчу. Не было шчасьця, дык няшчасьце дапамагло)

надвор'е
21-23. А яшчэ падзея нагадвала мінулыя Плошчы. Толькі, у адрозьненьне ад ранейшых, на гэтую прыйшлі самыя сьмелыя. І надвор'е было лепей. Ну, і канец быў счасьлівейшы)

малітва
24-25. Пасьля мітынгу й фотасэсыяў зь лідэрамі (на фота - з Паўлам Севярынцам і Вячаславам Сіўчыком) большасьць удзельнікоў акцыі пайшла на традыцыйную штодзённую (а не на выбары дзеля прамоў) малітву за Беларусь. А папярэдне дамовіліся сустрэцца яшчэ й 10-га кастрычніка. Будзе весела ;)

фотавідэёматэрыялы ўласныя
©tapoliaTV

05.10.15 23:31



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Тацяна Грачанікава