Народны дзень памяці ахвяраў сталінскага генацыду

29 кастрычніка 2015 г. у краіне ў розных фарматах на ініцыятыву Руху Салідарнасьці "Разам" быў адзначаныі нацыянальны Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, які ахапіў сёлета больш за тузін гарадоў Беларусі: Баранавічы, Барысаў, Віцебск, Вялейка, Гарадок, Гародня, Гомель, Койданава (Дзяржынск), Магілёў, Маладзечна і Сьветлагорск.

У Менску актывісты Руху Салідарнасьці "Разам" наведалі восем месцаў масавых растрэлаў і пахаваньняў: "амэрыканку", Кальварыю, Цівалі, Лошыцкі Яр, Вайсковыя могілкі, Благоўшчыну (Трасьцянец), Ваньковіцкі лес (цяпер - парк Чалюскінцаў), Курапаты.

Былі прыбіраныя магілы, на якія пасьля ўскладалі вянкі й кветкі, запалілі зьнічы памяці, гучалі песьні й вершы Зьмітра Захарэвіча, расповеды й прамовы, малітвы й воклічы "Жыве Беларусь!". Выступілі старшыня Руху Салідарнасьці "Разам" Вячаслаў Сіўчык, вядомыя дзеячы беларускай культуры кінарэжысэр Уладзімір Халіп, паэты Сяргей Законьнікаў і Міхась Скобла, грамадзкія деячы Алесь Макаеў, Вацлаў Нямковіч і іншыя. Каля магілы Янкі Купалы выступіў лідэр апазыцыі Мікалай Статкевіч.

У Менску не абыйшлося без затрыманьняў. У раёне Курапатаў былі затрыманыя пяць машынаў, на якіх актывісты Руху Салідарнасьці "Разам" накіроўваліся на акцыю "Ланцуг памяці" каля будынка КГБ. Таксама супрацоўнікі спэцслужбаў перашкаджалі актывістам Руху Салідарнасьці "Разам", што далучыліся да вышэй згаданай акцыі ў цэнтры сталіцы.  

У Кіеве актывісты Руху запалілі зьнічы ў памяць беларусаў, загіблых ад рук таталітарных рэжымаў на месцы гераічнай гібелі Міхася Жызьнеўскага. Таксама былі зачытаныя прозьвішчы людзей, страчаных у гэты дзень у 1937-ым і верш Анатоля Сыса "Адпусьціце мяне, Курапаты!"


У Варшаве актывісты Руху Салідарнасьці "Разам" прынялі ўдзел у акцыі "Вяртаньне імёнаў", на якой былі зачытаныя імёны расстраляных сталінскімі катамі. Сёлета мерапрыемствы завяршыліся вечарынай на сядзібе ПБНФ у патрымку вядомага беларускага дысыдэнта Сяргея Ханжанкова, які за сваю антыкамуністычную дзейнасьць адседзеў  у савецкіх лягерох з 1963 па 1973 і які на сёнешні дзень цяжка хварэе.

Усе вышэйзгаданыя акцыі сталі вельмі важным крокам дзеля таго, каб ў будучыні ў афіцыйным календары Рэспублікі Беларусь узьнікла новая дата: 29 кастрычніка - Дзень памяці ахвяраў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.


© Muzej Тatalitaryzmu j Salidarnaśсi  


30.10.15 22:46



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Тацяна Грачанікава