Вяртаньне касінераў (фота, відэё)

У памяць паўстаньня 1863-1864 сотня актывістаў прайшла па Гарадзеншчыне са сьцягамі.

ленін
1. Каля помніка кіраўніку паўстаньня Кастусю Каліноўскаму. Сьвіслач.
2. Маладая зьмена. Якушоўка.
3. "Куда вы?" Пры зьяўленьні калёны нашчадкаў касінераў звыродлівы сьвіслацкі Ленін, кажуць, "начинает какать кирпичями".


На Гарадзеншчыне адбыўся агульнабеларускі фэст "Дзень памяці паўстанцаў 1863 года".

Акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага адбываецца штогод 31 кастрычніка. Мерапрыемства таксама прымеркаванае да дня нараджэньня Віктара Каліноўскага — ідэёляга вызвольнага паўстаньня 1863-1864, які не дажыў да яго. У Сьвіслачы і Якушоўцы, дзе было радавое гняздо Каліноўскіх, грамадскія актывісты Гарадзеншчыны зладзілі мерапрыемства ўжо 21 раз.

сустрэча гасьцёў)
4-6. Богатыри не вы, товарищи! Не сегодня!

Сёлета арганізатарамі выступілі Партыя БНФ і сьвіслацкія актывісты Партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада». Само мерапрыемства прайшло пад пільным наглядам супрацоўнікаў дзяржбясьпекі, міліцыі й іншых службаў. Фактычна праводзіць фэст яны не заміналі, але ўвесь час здымалі ўсё на свае камэры. 

Яшчэ да прыезду большай часткі менскіх актывістаў прайшла акцыя ўскладаньня кветак да магілы Віктара Каліноўскага, ідэёлагічнага правобраза пачатку паўстаньня 1863 года, і ля магілы мясцовага актывіста Віктара Дзясяціка, намаганьнямі якога 20 гадоў ладзіўся гэты фэстываль.

фэст
7. Каля Сьвіслацкай гімназіі. 
8. Гарадзенскія знакамітасьці. Партызанская пушча.
9. Выступ лідэра Руху Салідарнасьці "Разам" Вячаслава Сіўчыка.

Пазьней група ўдзельнікаў шэсьця са сьцягамі выступіла перад помнікам Кастусю Каліноўскаму й Рамуальду Траўгуту, апошняму з кіраўнікоў паўстаньня.  Помнікі Каліноўскаму і Траўгуту ў Сьвіслачы таксама наведаў Зьбігнеў Прухняк, які выконвае абавязкі генэральнага консула Рэспублікі Польшча ў Горадні. 

Затым удзельнікі фэсту накіраваліся ў вёску Якушоўка, дзе некалі археолягам прафэсарам Ткачовым былі знойдзеныя падмуркі дома Каліноўскіх. У Якушоўцы, родавай сядзібе Каліноўскіх, ля памятнага крыжа таксама выступалі палітыкі й грамадскія дзеячы Павал Севярынец, Рыгор Кастусёў, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімір Хільмановіч, Аляксей  Янукевіч. 

радыё рацыя
10. Сьвіслач. Каля помніка Рамуальду Траўгуту.
11. Рэкляма, пліііз smile:) Дарэчы, удзельнікі фэста ў якасьці сувэніраў атрымалі яшчэ й па бел-чырвона-белай стужцы. 
12. Беларусь наша! Ад захаду да ўсходу.

На фэст прыехалі грамадскія актывісты зь Менску, Горадні, Берасьця, Мастоўскага, Слонімскага, Ваўкавыскага, Дзятлаўскага, Лідскага, Кобрыньскага раёнаў, Магіляўшчыны.

Пасля гэтага пачалася нефармальная частка фэсту  з удзелам бардаў. Пасля Якушоўкі ўдзельнікі фэсту накіраваліся ў пушчу, дзе адбыўся сяброўскі пачастунак і канцэрт. Са сваймі песьнямі выступілі Сяргей Чарняк зь Ліды, Зьміцер Захарэвіч  зь Менску і Алесь Дзянісаў з Горадні. 

Фэст прайшоў пры рэкламнай падтрымцы Беларускага Радыё Рацыя. Культурная праграма прайшла пры падтрымцы Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі. 

Загрузка плеера

Іnsurgenty 1990s / Інсургенты 90-х


Загрузка плеера

Загінулым паўстанцам / Dedicated to the heroic rebels


Загрузка плеера

Вяртаецца час касінераў / А couple of kasyniers returned


© Muzej Тatalitaryzmu j Salidarnaśсi

Ну, і бонуснае фота ад РР 


.
01.11.15 12:56



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Тацяна Грачанікава