Рут Уолер і гістарычная справядлівасьць

Менскай школе прысвоенае імя амэрыканкі Рут Уолер, фота з урачыстасьці.

Дзень памяці уратавальніцы Рут Рух Салідарнасьці “Разам” (далей – РСР) адзначае афіцыйна з 2009. Сёньня мы пагутарылі зь ініцыятарамі й удзельнікамі гэтай штогоднай мэмарыяльнай акцыі.

Рут Уолер са сваім мужам Тэадорам.

Вячаслаў Сіўчык, кіраўнік РСР, палітык:

Сёньня ўжо мноства людзей ведае падрабязнасьці гісторыі амэрыканскай місыянэркі Рут Уолер і яе подзьвіга, а ў 2000-я першым з нашай суполкі, хто пачаў зьбіраць зьвесткі пра яе, быў былы савецкі палітвязень і сын рэпрэсаванага Сяргей Мікалаевіч Ханжанкоў. Ён  месяц назад памёр пасьля працяглай хваробы. Менавіта Сяргей Ханжанкоў і быў ініцыятарам акцыяў ушанаваньня памяці Рут Уолер, а дагэтуль мы проста заходзілі на яе магілку, павітацца. Зьвестак пра яе й па сёньня вядома вельмі мала, ня кажучы пра дзесяцігодзьдзе раней.

Тацяна Грачанікава, нарэзка з відэё акцыі.

Тацяна Грачанікава, журналістка, Музэй Таталітарызму й Салідарнасьці (далей – MT&S):

Я таксама наведвала магілу Рут С. Уолер асобна ці з маці, да ўратаваньня якой пасьля вайны спрычынілася легендарная амэрыканка, з мужам, з амбасадарамі. А пасьля далучылася да акцыяў РСР.

2010, Галіна і Вячаслаў Сіўчыкі падчас мэмарыяльнай акцыі.

Галіна Сіўчык, грамадская дзяячка:

Мы прыходзім да Рут колькі разоў на год. Гэта і пачатак ІІ Сусьветнай вайны, і канец вайны, і дзень яе памяці. Калі ідзем да помнікаў беларускіх дзеячоў. Нашы яе любяць, таму могуць і без нагоды зайсьці, запаліць зьнічку, пакласьць кветку і памаліцца.

- А ў чым адрозьненьне ад афіцыйнай амбасадаўскай акцыі ці простага наведваньня?

Місыя UNRRA ў Лошыцы, 1946.

Галіна Сіўчык:

Гэта калі прыходзяць палітыкі, гісторыкі, журналісты, дасьледчыкі, вэтэраны, кожны раскажа нешта сваё. Двойчы прадстаўнікі музэю (MT&S – заў.рэд.) раздрукоўвалі да паўсотні фота, датычных дзейнасьці UNRRA ў Беларусі, ладзілі такія сабе імправізаваныя фотавыставы, распавядалі кароткую гісторыю ўратавальніцы Рут. Але звычайна такія акцыі працягваюцца даўжэй за амбасадаўскія.

- Чаму гэтыя акцыі не цікавяць тутэйшыя незалежныя СМІ?

Менскай школе прысвоенае імя амэрыканкі Рут Уолер, фота з урачыстасьці.

Тацяна Грачанікава:

Ну, на колькі мне вядома, РСР запрашае незалежных журналістаў на ўсе свае акцыі. Раней яны проста ігнаравалі, але пасьля таго, як гэтымі акцыямі зацікавіліся дзяржаўныя СМІ, падцягнуліся й іншыя. Ня так даўно тэлефанавалі з АНТ, хацелі зрабіць кіно з мамай, зьвязваліся іншыя дзяржаўныя й неапазыцыйныя СМІ. Але яна, на жаль, ляжала з сэрцам ў шпіталі. Усё тая-ж хвароба, ад якой яе 70 гадоў назад ратавала Рут.

Фота Тамары Місейчык: даваенннае, пасьляваеннае і апошняга дзесяцігодзьдзя.

Тамара Місейчык, 84 г., маці Тацяны:

Я ўжо неаднойчы распавядала журналістам і сваякам, што памятала. Эпізод с Рут і дапамогай UNRRA – гэта вельмі малесенькі фрагмент з майго цяжкага ваеннага й пасьляваеннага дзяцінства, але ён найбольш сьветлы й смачны, каб забыць. А назамен мне падарылі кветкі й цэлую тэчку фота і нарэзкі кінахронік (MT&S – заў.рэд.).

- А як вы думаеце, паспрыялі вашыя акцыі таму, што сёньня школу ў Лошыцы, непадалёк ад сядзібы, дзе разьмяшчалася місыя, назвалі імём Рут Уолер?

Вячаслаў Сіўчык:

Калі так, то гэта заслуга, у першую чаргу, Сяргея Ханжанкова. Але нядаўна амэрыканскі амбасадар і сам нагадаў, што нядрэнна было-б беларускім уладам выканаць свае абяцаньні і ўвекавечыць імя амэрыканкі, назваўшы ім гарадскую бальніцу ці корпус шпіталя №1, а музэй (MT&S – заў.рэд.) апублікаваў артыкул, у якім прапанаваў надаваць беларускім школам імены людей, якія жылі й паміралі дзеля Беларусі, а не падводных чоўнаў “Курск”. Таму дзякуй усім.

Гутарыў Юрась Навіцкі, MT&S.

Школе №130 в Минске присвоено имя Рут Уоллер

25.04.16 16:58



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Тацяна Грачанікава