Навальніца ў Менску

Другі дзень у Менску чуваць грукат сякер і віск бензапіл, рабочыя сьцягваюць зламаныя дрэвы з вуліц і тратуараў, вызваляюць з-пад завалаў аўто. Навальніца, у рэшце решт, дайшла й да нашага горада і нарабіла шкоды: за некалькі хвілін віхура з навальніцай залілі вуліцы, пазьдзіралі дахі з прыпынкаў і зламілі як салому блізу палутары тысячы дрэваў. Сотні дрэваў зламіла і ў менскай Серабранцы, прычым пацярпелі ня толькі старыя й дарослыя вербы, арабіны ці бярозы, але й маладыя, параўнаўча нядаўна пасаджаныя. Палову дня не было электрычнасьці і больш за суткі не працаваў інтэрнэт.









Я зьняла наступствы стыхіі ў пэрымэтры толькі аднаго дома ў Серабранцы. І тое дзеля гэтага спатрэбілася амаль 40 хвілін працы.
13 ліпеня 2016.

14.07.16 16:45



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Тацяна Грачанікава