Забытая місыя Рут

Рут і Тэд. Фота з архіва © Muzej Тatalitaryzmu j Salidarnaśсi.

70 гадáмі раней, 4 жніўня 1946, у Менску памерла амэрыканская місіянерка, сябра беларускай місыі ААН-ЮННРА у справе дапамогі й аднаўленьня  Рут Уолер / Рут Ўолер (1921-1946). Яна была сакратаркай місыі й жонкай яе кіраўніка Тэадора Ўолера. Маладая каліфарнійка правяла ў Беларусі ўсяго некалькі месяцаў, калі яе жыцьцё трагічна абарвалася. Рут сьмяротна захварэла пасьля таго, як выратавала дзяцей, якія патаналі ў возеры. 

Загрузка плеера
Фрагмэнт прамовы Вячаслава Сіўчыка на Дні памяці Рут Уолер, абарванай невядомымі.

Цяпер гэтая інфармацыя нарэшце пацьвержаная афіцыйнымі крыніцамі й нават шматкроць агучаная дзяржаўнымі й саюзнадзяржаўнымі тэлеканаламі й СМІ. Але толькі цяпер. Нездарма беларускія дасьледчыкі й грамадскія дзеячы да нядаўняга часу называлі Рут Уолер і місыю ЮННРА “забытымі” і ”невядомымі”. "Забытымі" незаслужана й прымусова. Савецкія ўлады на доўгія дзесяцігодзьдзі схавалі інфармацыю пра сьмялячку дзяўчыну-ратавальніцу й місыю, што менш як за год працы ў Беларусі, як сьцьвяржаюць зараз згаданыя вышэй крыніцы, ”дапамагла сотням тысячаў беларусаў”.


Учора на Вайсковых могілках Менска адбылося ўскладаньне кветак да яе магілы. У цырымоніі прынялі ўдзел актывісты Руху Салідарнасьці “Разам” й грамадскія дзеячы. Прамовы выступоўцаў неаднойчы спрабавалі сарваць невядомыя. Сарваць не сарвалі, але відэёрэпартаж сапсавалі. Прамаўлялі: паэт-бард Зьміцер Захарэвіч (ён на фота над тэкстам), заснавальнік і першы старшыня Руху Салідарнасьці "Разам" Вячаслаў Сіўчык, грамадская актывістка Алена Таўстая, прадпрымальніцкі лідэр Алесь Макаеў (ён на фота пад тэкстам) і я, ад імя сваёй маці Тамары Місейчык, некалі таксама ўратаванай Рут. 

Здымка была ўскладнёная ня толькі правакацыямі, але й вечаровым часам, а таксама сьмеццьевымі кантэйнэрамі, якімі ўлады зьдзекліва абставілі магілу Рут Уолер цяпер ужо й з абодвох бакоў.


Мэмарыяльная акцыя "Дзень памяці Рут Уолер", ініцыяваная беларускім палітвязьнем часоў СССР Сяргеем Ханжанковым, праводзіцца Рухам Салідарнасьці "Разам" з канца "ліхіх 2000-ых". Сёлета ўдава Ханжанкова, Алена Скам'янава (яна на фота пад тэкстам), упершыню прымала ўдзел у цырымоніі без мужа.


Па матэрыялох © Muzej Тatalitaryzmu j Salidarnaśсi "Гераіня, якая аб'яднала два народы". Фота аўторскія..
05.08.16 10:00



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Тацяна Грачанікава