Арнольд Пячэрскі як прыклад самаахвярнасьці й патрыятызму



24 красавіка прадстаўнікі Руху Салідарнасьці "Разам" па шматгадовай традыцыі наведалі магілу Арнольда Пячэрскага - разам зь сястрою Арнольда Аленай Ўладзіміраўнай - каб ушанаваць памяць сапраўднага лідэра, любімага брата, моцнага паплечніка, надзейнага сябра і проста шчырага патрыёта Беларусі й добрага чалавека.

Нагадаем, лідэр прадпрымальніцкага руху, кіраўнік прафзьвязу "Садружнасьць", Арнольд Пячэрскі загінуў 24 красавіка 1999 пры цьмяных абставінах у аўтааварыі на шляху з РФ. Яму было 35. З таго часу РСР штогодна ладзіць у гэны дзень (дзень памяці Арнольда Пячэрскага) мэмарыяльныя акцыі, наведваючы й магілы іншых дзеячоў беларускага Адраджэньня.


Згадвае Юрась Навіцкі, адзін з тагачасных рэгіянальных лідэраў ІП (тады яны, праўда, называліся не індывідуальнымі, а прыватнымі прадпрымальнікамі):


Гэна былі "ліхія 90-я з Лукашэнкам". Гэраічныя, але сумныя па выніках, цяжкія для прадпрымальнікаў і дэмактывістаў. Зьнікалі вядомыя палітыкі й прадпрымальнікі, дробных прадпрымальнікаў зьнішчалі як кляс, рынкі і шапікі зачынялі, над іпэшнікамі кружлялі зграі падаткавікоў, пажарнікаў, санітараў, міліцыі ды розных іншых вертыкальшчыкаў і "змагароў з эканамічнай злачыннасьцяй", ня кажучы ўжо пра адміністрацыю рынкаў і іншых рэкеціраў. Свабодныя прафзьвязы несьлі неваспаўняльныя страты: офісы ўзломвалі, абкрадалі, іх адбіралі і зачынялі, суполкі пазбаўлялі рэгістрацыі, актывістаў арыштоўвалі, садзілі за краты, зьбівалі, звальнялі, шантажавалі сем'і, пазбаўлялі гандлёвых месцаў, цалкам разбураючы бізнэс. Дастаткова згадаць такія імёны, як Віктар Івашкевіч ці Валер Леванеўскі. Тацяну вось, напрыклад, шматроць штрафавалі, выхоўвалі штодзённымі праверкамі і, у рэшце рэшт, вымусілі, як і шэраг іншых лідэраў, здаць дакуманты, пазбавіўшы гандлёвых месцаў на ўсіх рынках тройчы.


Лідэр Руху Салідарнасьці "Разам" Вячаслаў Сіўчык трымае ў руках экспанат Музэю таталітарызму й салідарнасьці - жалобны нумар газэты "Кірмаш", прысьвечаны памяці Арнольда Пячэрскага. Бясьсьменным рэдактарам "Кірмаша", дарэчы, быў сам Вячаслаў Сіўчык.

Юрась Навіцкі: У той час, як загінуў Арнольд, калі яго хавалі, я сам быў арыштаваны з канфіскацыяй прафзьвязовай касы, якую васпаўняў ўласнымі сродкамі. Тады ў нас не было грантаў і штатных заробкаў, нам падчас рэпрэсыяў ніколі і ні ў чым не дапамагалі ніякія праваабарончыя арганізацыі, за выключэньнем прафзьвязовых юрыстаў, якіх мы самі і ўтрымлівалі. Нашыя лідэры й актывісты, рызыкуючы многім, ахвяруючы сваім працоўным, сямейным, вольным часам, бізнэсам, заробкамі, займаліся прафзьвязовай справай як валянтэры: ладзілі мясцовыя, рэгіянальныя й рэспубліканскія страйкі і з'езды ІП з усёй краіны, навучаньні, круглыя сталы, сходы і перагаворы з уладамі, зьбіралі прафскладкі, подпісы і апытаньні, сваім коштам выпускалі прафзьвязовыя газэты, судзіліся й працавалі з нарматыўнымі дакумэнтамі, вывучалі досьвед іншых краін і ўдзельнічалі ў агульных акцыях пратэсту, не забываючы пра беларускую справу. Такі быў і Арноль Пячэрскі. Гэна было ягонае пакліканьне.

Арнольд быў для нас усіх прыкладам салідарнасьці, руплівасьці, самаахвярнасьці і патрыятызму насуперак рэпрэсыям; піянэрам беларускага прадпрымальніцкага руху, а зараз застаецца сымбалем тых гэраічных часоў. Часоў валянтэраў і патрыётаў.

Відэёфрагмэнт прамовы Вячаслава Сіўчыка:

Фота й відэе аўтара.

25.04.17 13:59



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Тацяна Грачанікава