Жанчыны з нашага двара


1. Вэтэранка вайны й працы каля свайго пад'езда ў Серабранцы, Менск.
2. Нязьменнае месца шматгадовай працы Юзэфы Юрашкевіч.

Прадстаўляем: Юзэфа Ігнацеўна Юрашкевіч-Зялёнка - вэтэран прадпрымальніцкага руху ў Беларусі, аці не найстарэйшая працуючая ІП (індывідуальная прадпрымальніца) краіны. 23 сакавіка наступнага года спадарыня Юзэфа мусіць адзначыць свой 90-гадовы юбілей.

Другую сусьветную юная Юзэфа прайшла партызанкай-выведніцай легендарнага атрада "Жалязьняк", пасьля таго, як бацькоў замардавалі нямецкія акупанты. Пасьля вайны 16-гадовая сірата, дачка атрада, была абраная дэпутатам мясцовага савета, але па палітычнай лесьвіцы ўзьнімацца ня стала, рабочай паднімала на будоўлях краіны народную гаспадарку і наноў будавала цалкам разбуранае вайной гняздо. Кар'еру ІП пачынала ў перастроечныя гады швачкай, ужо быўшы пэнсыянэркай.

3. Адзін з рэспубліканскіх прадпрымальніцкіх страйкаў, Менск, Серабранка, гандлёвы рынак "Сьвелта".
4. "Сьвелту" у складаныя часы не абмінае лідэр прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка.

Зь легендай прадпрымальніцтва мы пазнаёміліся яшчэ ў ліхія 00-я, падчас рэспубліканскіх прадпрымальніцкіх страйкаў, якія падтрымліваў і серабранскі рынак "Сьвелта", дзе яна працуе дасюль. Працуе - гучна казана, але нямалыя арэнду й падатак дзяржаве сплочвае, нават бывае, што й заробіць нейкі невялічкі дадатак да пэнсыі, бывае - не. Бо сілы ўжо ня тыя, каб у Расею ці Гродна матляцца альбо за модай пасьпяваць. Часам дапамагаюць калегі па працы, невялічкія партыі нейкага сьвежачка калі-небудзь падкінуць, каб вітрыну паднавіць. А ў асноўным - гандлюе спадарыня Юзэфа таварам, які накапіўся за час працы. Аднак, аптымізму не губляе ніколі і, пагутарыўшы зь ёю, атрымліваеш зарад пазытыву. Карацей, жыве Беларусь :) Беларусь, за якую ня сорамна.

01.05.17 11:01



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Тацяна Грачанікава