Менск - горад кантрастаў 17.07.2016 4

Трэйцяя й заключная частка. Папярэднія: першая й другая.

13. Жывое й мёртвае. Сьвіслач, на заднім пляне - Чырвоны лошыцкі млын.

14. Менскія "пальмы". Серабранка.

15. Падрастаюць дзеткі - вырастуць і бедкі. Срэбны Лог.

16. "60 кг макулатуры можа ўратаваць дрэва."

17. Верхнія фота: Увечары. калі аціхае горад, Коўра вялікая катае на сабе сваіх качанятак па Чыжоўскім вадасховішчы.
Ніжняе фота: Коўра вялікая плыве да бухты на выспе, дзе гняздуе.

18. Дрэнная навіна: зялёныя ня ўмеюць садзіць дрэвы. Добрая навіна: затое яны навучыліся лесанарыхтоўкам, што, без сумніву, ім прыпатрэбіцца, калі яны й далей гэтак-жа дрэнна будуць садзіць дрэвы :)
(Чырвоным адзначаная вялікая колькасьць дрэваў, зломленых навальніцай 13 ліпеня. Жоўтым - дрэвы, пасаджаныя зеленхозаўцамі, якія не прыняліся.)

Менск - горад кантрастаў 16.07.2016 2

7. А: антывандальная лаўка.

8. Птушкі й людзі. Чыжоўскае вадасховішча.

9. Зімовае моладзевае спаборніцтва: хто далей кіне сьмецьце на лёд Сьвіслачы.

10. Хварэюць ня толькі людзі, але й дрэвы. Мініруючая моль забівае саслабелыя ад гарадской экалёгіі каштаны.

11. Палітра восені. Лошыцкі парк.

12. Азеляненьне па-менску. Не, ураган тут яшчэ не праходзіў, але ўжо прайшлі рабочыя зь бензапіламі. Гэтак-жа, як тут, яны за паўгадзіны вырэзалі непадалёк і скверык, каб будаваць у квартальчыку трэйцюю ці чацьвёртую краму хімічных сродкаў. А чыноўнікі-гаспадары раёна сказалі незадаволеным жыхарам: хочаце зяленіва - зьяжджайце ў вёску.

Конкурсныя й пазаконкурсныя працы аўтара. Працяг сэрыі. Пачатак публікацыі


Страницы: 1
Читать другие новости

Тацяна Грачанікава