Падзяка Нямцову ад КГБ

Гэту гісторыю мне аднойчы распавёў прыяцель Барыса Нямцова. Не верыць гэтаму чалавеку я не маю падставаў.

2002 год. Нямцова з Ірынай Хакамадай не выпусцілі з самалёта ў Менску. Афіцыйна растлумачылі гэта тым, што палітык, маўляў, уяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Беларусі. Фармальнай прычынай стала папка з друкаванай прадукцыяй і грашыма, быццам бы, для беларускай апазіцыі.

Папку, зрузумела, падкінулі. І паколькі грошы былі не Нямцова, ён не бачыў неабходнасці, каб настойваць на іх вяртанні і нават не намагаўся рабіць скандал з гэтай нагоды. Ну, маўляў, не мае, ну і фіг з імі. І якім жа было яго здзіўленне, калі супрацоўнік КГБ канфідэнцыйна падзякаваў расейскаму палітыку за тое, што ён не спрабаваў прысабечыць грошы з касы канторы, за якія гэбіст адказваў уласнай галавою.

Наўрад ці часта беларускія гэбісты дзякуюць камусьці за сумленнасць.
02.03.15 17:53

Дзмітры Гурневіч