Падазроная мода РПЦ

У нашай Налібацкай пушчы - не нацпарк, але калі амаль 10 гадоў таму там узяліся будаваць царкву, то мясцовыя людзі хадзілі з разяўленымі ратамі. Праваслаўных у нас з 500 чалавек мо з дзясятак набярэцца. Усе яны каторы год ходзяць у касцёл. 

Нават пасля адкрыцця царквы яны працягваюць туды хадзіць. Спачатку старэйшыя людзі абураліся, але потым змірыліся. Бо ніхто не мог дапетрыць, навошта у каталіцкай вёсцы царква. Яна ў нас стаіць у цэнтры вёскі. Пра яе існаванне нагадвае толькі гук званоў, бо людзей каля яе не пабачыш. 

У царкве служаць два папы, якім купілі "эксклюзіўны" на нашыя ўмовы дом і дзялянку былога старшыні калгаса. І гэтыя папы, відаць, адзіныя наведнікі царквы. 

Калі Юрый Жыгамонт здымаў у Налібаках свае "Падарожжы дыленатна", то ксёндз дазволіў яму здымаць у касцёле, але папы катэгарычна адмовіліся пускаць яго ў царкву. Раз у нас у гасцях была жончына бабуля, яна праваслаўная. Пайшла на малебен, пацалавала клямку і вярнулася.

Я за тое, каб у нас у вёсцы пабудавалі нават кірху, філармонію, планетарый і консульства Аргентыны. Але праходзячы каля іх, я буду чухаць патыліцу і думаць пра тое, што іх інвестары хацелі гэтым сказаць.


.
11.11.15 12:51



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Дзмітры Гурневіч