Францыя, мiгранты, Сарказi

Я не вельмі кампетэнтны, каб нешта сцьвярджаць пра сённяшнія адносіны ўладаў Францыі да імігрантаў. Але ёсць у гісторыі французска-беларускіх адносін эпізод, якія паказвае, што з тымі, чые погляды разыходзяцца з "палітыкай партыі", яны не цюцькаліся і не цырымоніліся.

Беларускі эмігрант у Францыі Лявон Шыманец (наш стаўпецкі дзядзька, брат Івонкі Сурвілы) так во ўзгадваў аднойчы 1960-ыя гады:

"Францускія ўлады пабойваліся гарачых беларускіх патрыётаў. Напрыклад, калі ў Парыж зь візытам у 1960 г. прыяжджаў Хрушчоў, бацьку, мяне й поўны самалёт іншых эмігрантаў зь іншых падсавецкіх краін часова перавезьлі на Корсыку…"

Але гэта былі іншыя часы. Праваабаронцаў тады не было, а палітычную карэктнасць яшчэ не прыдумалі.

I яшчэ.

Былому прэзiдэнту Францыi Нікаля Сарказі можна высунуць шмат прэтэнзій, але гэта яго прамова трапіла ў 5-ку лепшых, якія я чуў. Не пашкадаваў нават гадзіну, каб яе перакласці. Не пашкадуйце і вы пару хвілін, каб прачытаць.

Рэспубліка – і тое, як мы ўспрымаем гэтае слова, як мы разумеем Рэспубліку – у сённяшняй палітыцы - гэта жыццёва важнае пытанне.

Мы думалі, што гэта відавочна. Мы думалі, што гісторыя дала нам гэтыя два словы: Францыя і Рэспубліка, словы звязаныя непарыўна і назаўсёды.

Так нам здавалася да нядаўняга часу. Аднак паволі пачалі ўзнікаць сумневы. Тут і там мы заўважалі, што Рэспубліка не для ўсіх значыць тое самае. Мы думалі, што гэта неістотна, што гэта маргінальная з’ява.

Тыя, хто звяртаў увагу на пагрозы Рэспублікі, траплялі ў “чорны спіс”. Таму што яны дазвалялі сабе зашмат. Мы думалі, што Рэспубліцы нічога не пагражае. Мы ўсе ў Францыі былі Рэспубліканцамі. Дык адкуль гэтая праблема?

Раптам выявілася, што ўсе сумневы, пытанні і галасы сабраліся ў адну сімфонію. Усе пагрозы і маштаб змен паўсталі перад нашымі вачыма. Прагучала пытанне: ліквідаваць рэспубліканскую мадэль ці рэканструяваць яе?

Яшчэ ўчора гэтае пытанне датычыла не Рэспублікі, а дэмакратыі. З аднаго боку былі дэмакраты, а з другога тыя, хто адкідаў дэмакратыю. Тыя, хто лічыў, што яна занадта буржуазная. З аднаго боку былі дэмакратычныя партыі, а з другога – рэвалюцыйныя. З аднаго тыя, хто верыў ў дэмакратычны выбар, а з другога – толькі тыя, для каго важная барацьба класаў. Гэта была лінія падзелу ў 20 ст.

Пасля падзення Берлінскай сцяны і камунізма павялічылася тэрыторыя дэмакратычнага свету. Дэмакратыя – гэта шматпартыйная сістэма, гэта свабодныя выбары, гэта свабода выказвання, гэта правы чалавека – ўсё гэта фундаментальныя справы. Але Рэспубліка гэта нешта іншае.

Галоўная спрэчка ў палітыцы - не паміж дэмакратамі і антыдэмакратамі, а паміж тымі, хто хоча дэмакратыі без рэспублікі, і тымі (я адношу сябе да іх), хто хоча дэмакратыі і Рэспублікі.

Дэмакратыя – гэта палітычныя свабоды. Рэспубліка – гэта маральны дух чалавека і грамадзяніна.

Дэмакратыя можа ўключаць камунітарызм. Рэспубліка – не! Для Рэспублікі не існуе аніякай супольнасці, ніякай меншасці, паколькі Рэспубліка бачыць толькі грамадзян – свабодных у сваіх правах і абавязках. У Рэспубліцы ёсць адна адзіная супольнасць: нацыянальныя супольнасць.

Дэмакратыю можна падзяліць. Рэспубліка – непадзельная. Шмат падзелаў у супольнасці праходзіць насуперак рэспубліканскім ідэалам.

Дэмакратыя прымае раўнавагу ўлады, прымае апазіцыю, якая сочыць за ўладай – адны баяцца іншых, адныя становяцца супраць другіх, часта нават змагаюцца. У Рэспубліцы – не!

У Рэспубліцы няма канкурэнцыі паміж уладай. Судовая ўлада не змагаецца з выканаўчай уладай і заканадаўчай. Заканадаўчая улада не ставіць пад сумнеў аўтарытэт судовай улады. Выканаўчая ўлада не ставіць пад сумнеў заканадаўчую. У Рэспубліцы ў кожнай улады тая самая мэта - усе ідуць у адным напрамку, у іх адзін вектар дзеяння.

Гэта сведчыць аб тым, як далёка мы знаходзімся ад ідэалу Рэспублікі.

Дэмакратыя не супраць перадачы ўлады розным відам пасярэдніцкіх ворганаў. У Рэспубліцы гэта чалавек з’яўляецца галоўным арбітрам. Я хачу сказаць, што дэмакратыя сёння абрасла сотнямі пасярэднікаў, якія абараняць карпарацыйныя інтарэсы, у выніку чаго мадэрнізацыя краіны становіцца праблемай. Немагчымасьць змены ў Францыі не звязаная з тым, што французы не хочуць змяняцца, а з тым, што шмат улады перададзена пасярэднікам і некаторым нашым элітам.

Рэспубліка – гэта суверэннасць народу.

У Рэспубліцы народ бароніць права выказвацца ад свайго імя, вырашаць свой лёс без пасярэднікаў.

Для дэмакратыі не існуе рэлігійнага нейтралітэта. Для Рэспублікі – існуе! Рэспублікая свецкая і мы хочам, каб яна такой засталася. Рэспубліка – гэта нейтральнасць публічнай прасторы і нашых грамадскіх устаноў.

Свецкасць – гэта аснова павагі да ўсіх рэлігій. Яна з’яўляецца ўмовай свабоды ў краіне, якая не хоча рэлігійных войнаў.

Рэспубліка – гэта адмаўленне ад фанатызма і фундаменталізма. Тыя, хто прывёў нас да сітуацыі, з якой мы сутыкнуліся, не думаюць пра Рэспубліку.

Дэмакратыя магла б прыняць паранджу. Рэспубліка – не! Паколькі Рэспубліка – гэта эмансіпацыя жанчын, а паранджа – гэта сімвал таго, што яны з’яўляюцца прадметамі. Я не магу пагадзіцца з рашэннем міністра адукацыі, якое дазваляе, каб вучаніцы маглі засланяць свае ў твары ў школах паранджой.

Рэспубліка баіцца рэлігій, якія знішчаюць межы паміж публічнай і прыватнай прасторамі, знішчаюць інтымнасць, выклікаюць самыя нізкія інстынкты, зайздрасць, супрацьпастаўляюць адных грамадзян супраць іншых. Я хачу нагадаць, што пытанні сэксуальнага жыцця – гэта прыватная тэма і яны павінна застацца ў прыватнай прасторы.

Рэспубліка ахоўвае прыватнасць кожнага, бо яна шануе Чалавека і ўсё, што ён лічыць сваім.

Дэмакратыя можа быць задаволеная інтэграцыяй. Рэспубліка – не.

Рэспубліка – гэта нешта большае. Рэспублiка – гэта асіміляцыя, якая дае ўсім доступ да супольнай культуры і супольнай гісторыі. Сапраудная асіміляцыя, а не фармальная, то бок тая, што дае доступ да французскага грамадзянства з магчымасцю перадачы сваім суграмадзянам сваёй нацыянальнай і рэлігійнай індывідуальнасці. Не.

Каб стаць грамадзянінам Францыі, трэба абавязкова прыняць стыль жыцця

.
17.11.15 13:15



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Дзмітры Гурневіч