Трэба забыцца на рэйтынгі і выступіць супраць Арды

Андрэю Дзмітрыеву другі дзень не дае спакою "Чамадан-Вакзал-Россія" Старыкаву ад маладафронтаўцаў. Андрэй, як чалавек, які любіць піяр, не разумее сэнс такіх паводзінаў Дземідзенкі і кампаніі. І ён такі не адзін, дарэчы.

У сваім Фэйсбуку Андрэй Дзмітрыеў напісаў: "Наука планирование говорит, что решать, что правильно делать здесь и сейчас, нужно исходя из того, что хочешь получить в будущем. То есть думать про будущее, а не реагировать на ситуацию".

Ёсць сітуацыі, калі трэба забыцца на рэйтынгі і выступіць супраць Арды. Каб ведалі, што ўсіх скарыць не атрымаецца. Так як некалькі чалавек выйшлі на акцыю на Чырвонай Плошчы ў 1968 г. супраць акупацыі Чэхаславаччыны. Людзей так адтырылі, жыцці паламалі, а сёння мы імі ганарымся і ведаем, што ў саўку жылі і нармальныя людзі.

Ці возмем Каліноўскага. Там па ўсіх напрамках пройгрышны варыянт быў. Але людзей так давялі, стварылі такую чорную перспектыву, што ім нічога не заставалася, як сказаць "Х.. .. з ім, дзе мая каса?".

Ёсць сітуацыі, у якіх нельга і не варта лічыць плюсікі і мінусікі. Гісторыя з прыездам Старыкава - якраз такая сітуацыя.

Маладафронтаўцы прыйшлі паказаць, што ў аўтарытарнай краіне, якую прынята лічыць сатэлітам Расеі, ёсць нязгодныя з ідэяй "русского міра". Паказаць на ўласным прыкладзе. 

Так, па маштабе падзеі на Чырвонай плошчы ў 1968 і ў Менску пару дзён таму - непараўнальныя, але сутнасць у іх тая ж - сказаць "не" ў твар цемрашалу, калі іншыя баяцца альбо думаюць, што калі заплюшчыш на нешта вочы, то яно беззваротна знікне.

.
18.11.15 13:00



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Дзмітры Гурневіч