Люблю людзей, што рвуць шаблоны

Люблю людзей, якія не думаюць паводле гатовых схемаў і ламаюць шаблоны. Людзей, погляды якіх выходзяць па-за ідэалагічны пакет.  Калі ўпершыню пачуў пра памерлага на мінулым тыдні суддзю Вярхоўнага суда ЗША Антаніна Скаліа, то думаў, што той да такіх не належыць. У першых публікацыях, якія трапіліся мне на вочы, яго характарызавалі вельмі проста: ультракансерватар і на 100% адданы Рэйгану чалавек, дзякуючы катораму і стаў суддзёй. Маўляў, чалавек, якому ідэалогія засляпіла вочы.

Гэта абвяргае хаця б яго сяброўства з самай прагрэсіўнай суддзёй ліберальнага крыла Рут Гінсбург. Іх сем'і разам сустракалі амаль кожны Новы год, ездзілі разам у адпачынак і хадзілі ў оперу. Але гэта толькі адна з дэталяў.

Насамрэч, Скаліа быў арыгінальным персанажам, які не раз даводзіў да шалу рэспубліканцаў, якія лічылі яго сваім чалавекам.

У 80-ыя гады амерыканец Грэгары Лі Робінсан у знак пратэсту супраць палітыкі Рэйгана спаліў у Тэхасе дзяржаўны сцяг. За гэта яго арыштавалі, справа дайшла да ВС. Пракурор сцьвярджаў, што спальваючы сцяг, Робінсан знішчыў "улюбёную ўласнасць нацыі". Скаліа на гэта адказаў: - "Дзіўна, я не ведаў, што мой уласны сцяг гэта таксама і ваш сцяг, пракурор". Дзякуючы голасу Скаліа спаленне сцяга было прызнана правам кожнага амерыканца ў рамках першай папраўкі, якая гарантуе свабоду выказвання.

Людзі, якія ломяць шаблоны - прымушаюць думаць.

21.02.16 15:51



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Дзмітры Гурневіч