Плошча-2006

Плошча-2006 была кароткім, але ўсё ж нашым карнавалам. Такім, відаць, які мы заслужылі. Удары па гарбе і 10 сутак у вельмі некамфортнай камеры далёка не самы моцны ўспамін.

Найбольш запомнілася пачуццё адзінства з сябрамі, нават радасць. А таксама разуменне таго, што сістэма быццам бы і страшная, але і сама трымаецца на страху тых, дзякуючы каму яна існуе. І што ў іх у саміх, як казалі ў нас у школе: ачко, боўць-боўць. 

На Плошчы сядзіць пару соцень маладзёнаў з гітарамі, а гэтыя оркі з біноклямі праз дарогу выцікоўваюць, нешта там па рацыях перамаўляюць, нібыта плануюць захоп групы тэрарыстаў "Ісламкай дзяржавы". 

У дзень суда АМАПавец, які цягнуў мяне ў аўтобус падскоквае і нешта там трызніць. Кажу яму, што ў пратаколе куча недакладнасцяў і што абавязкова пра гэта будзе гаворка падчас "суду". Ці то нейкі новенькі, ці што іншае, але замест таго, каб паказаць, які ён таф гай, АМАПавец робіць вялікія вочы: "Только попробуй, малой, вот только, вот посмотріш". І гэты смешны суддзя, у якім нуль годнасці, які паводзіць сябе як школьнік, які пукнуў пры ўсім класе.

У камеры гэты спевы са спадаром Уладзімера Юхо, якога асудзілі на 10 сутак за тое, што ён вынес бюлетэнь з кабінкі. Мы спяваем, а тыя грукаюць у дзверы, маўляў, цішэй. А мы працягваем далей, за сцяной нам падпяваюць "Случчакоў", "Мы выйдзе шчыльнамі радамі", "Пагоню".

Гэтыя мяшкі з ежай і цёплымі рэчамі ад невядомых людзей і крык на калідоры: Б...дь, сколько ещё. Я зае.... ся, там внизу уже нету места на эти ёб...ые мешки.

А 7 адчынюцца дзверы і нейкі гуманоід з пісклявым голас пачынае раўці: так, б...ь, почему пол не помыт? У адказ заўсёды стрыманы Зьміцер Салаўёў, нават не адкрываючы вачэй, пасылаю яму такія пялёсткі руж, пасля якіх у парасячым візгу можна было пачуць словы "я. б..., сука, вернусь і разберусь". Але лёс склаўся так, што разлука была вечнай і мы яго больш не пабачылі. 

Просім звадзіць у душ пасля 7 дзён. "Не паложана" -кажуць. Тады Aliaksiej Siudak ініцыюе скаргу пракурору. Падпісваюцца ўсе, нават вечна п'яны Максім з Шабаноў, які абараняючы гонар дамы каля начніка, пагарачыўся і трапіў на Акрэсціна. У той жа дзень нас вядуць у душ (хаця, не ўпэўнены што гэта была добрая ідэя). 

25 сакавіка бачым праз вакенца, што ў дворыку каля мікрааўтобусіка каля дзесятка АМАПаўцаў лічаць грошы з канвертаў, п'юць газіроўку, смяюцца. І тут нехта з суседняй камеры пачынае крычаць "Жыве Беларусь". Падключаюцца іншыя, гук стаіць на ўвесь будынак. Тыя равуць нам нешта ў бок будынку, паўставалі з лавак. За дзвярыма бегаюць ахоўнікі і стукаюць у дзверы з крыкам "Тіхаааааа. 

Ну і які карнавал без шампанскага! Яно было на выхадзе ад абсалютна чужых людзей.


.
23.03.16 11:34



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Дзмітры Гурневіч