Успаміны Андрэя Грамыкі

Чытаю ўспаміны Андрэя Грамыкі. Чытво вельмі цікавае і добра напісанае. Уражвае, што аўтар, які нарадзіўся і вырас у беларускай вёсцы пад Гомелем і вучыўся ў Барысыве і Мінску, ані словам не кажа пра сваё беларускае паходжанне. Паўсюль у яго “наші велікіе русскіе богатырі”, “русь”, “отторженіе Гомеля от Русі”, “нашім русскім обычаем”.

Літаральна ў адным месцы ў кнізе ён узгадаў, абсалютна адвязана ад кантэксту, што людзі ў вёсцы спявалі песню "Ой Лявоніху Лявон палюбіў". Па-сутнасці, гэтага дастаткова, каб зрабіць высновы. Гэта, у нейкім сэнсе, закадаванае пасланне нашчадкам ад вязня ўласных комплексаў. Рэжа слых, канешне, хаця я разумею, што для кар’еры ў Маскве малады Грамыка рабіў і не такія ахвяры.

Ёсць у кнізе амаль цэлы раздзел, дзе Грамыка дакарае амерыканцаў, што яны не перадухілілі ІІ сусветную вайну.

“В предвоенны годы США не планировали и не предпринимали шагов по оказанию отпора странам, вставшим на путь агрессии. Только слепые могли не видеть агрессивную философию нациста».

Гэта піша чалавек, які яшчэ да вайны пачаў працу ў Народным камісарыяце замежных спраў. У тым самым, які падпісаў дамову з гітлераўскай Нямеччынай, стаўшы яго саюзнікам. І піша ён гэта ў 1988, за год да таго, як З'езд народных дэпутатаў СССР асудзіў пакт Молатаў-Рыбентроп. Не ведаю, што гэта, страта палітычнай інтуіцыі ў сапраўды таленавітага дыпламата, што хутка будзе алес капут "велікой родіне" ці сляпая вера ў тое, што гэта на вякі застанецца таямніцай.

Што б гэта не было, але чытаецца сёння з усмешкай. Час, часам, робіць вялікіх людзей яшчэ і смешнымі.


08.04.16 11:39



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Дзмітры Гурневіч