Пра Алексіевіч i мову

Калі Святлана Алексіевіч зрабіла некалькі непрыемных выказванняў у адрас беларускай мовы, мне было, дыпламатычна кажучы, прыкра. Пазнейшыя яе заявы кампенсавалі страты і цяпер я вельмі задаволены яе выказваннямі.

Я не чакаю, што яна раптам пераключыцца на беларускую мову. Для мяне больш важны эфект уздзеяння яе слоў, як пісьменніка і аўтарытэта, для шмат каго.

На пытанне, што можа абʼяднаць беларусаў, Святлана Алексіевіч адказала:

"Самыя галоўныя праблемы беларусаў: Чарнобыль і нацыянальнае пытанне (мова, культура)."

У мяне пытанне да аўдыторыі, якая і пасля вельмі прабеларускіх заяваў Алексіевіч шукае да чаго б тут дачапіцца. Спадарыні і спадары, а як вы бачыце працэс беларусізацыі расейскамоўных беларусаў, калі нават пасля словаў пра першынства мовы сярод каштоўнасцяў, якія павінны аб'ядноўваць нацыю, для вас яна застаецца беларусафобскай пісьменніцай?

То бок здабыццё лаяльнасці да мовы расейскамоўнага чалавека гэта не важна? Дык а каго тады беларусізаваць, калі нават такая прыхільная пазіцыя лічыцца непрымальнай? Проста цікава пачуць гэты геніяльны план.


15.04.16 10:57



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Дзмітры Гурневіч