Налiбокi

Налібацкі сельсавет - самы беларускі ў Стаўбцоўскім раёне. Паводле перапісу 2009 года, ажно 95,9% жыхароў нашага сельсавета размаўляе ў побыце па-беларуску. Гэта абсалютны рэкорд. У статыстыцы так: з 1304 чалавек на мове Гарэцкага й Караткевіча размаўляе 1250 чалавек, а 53 асобы размаўляюць на мове Чэхава і Праханава. 

Цікавая дэталь. Тыя сельсаветы, дзе колькасць беларускамоўных перакрочвае 90%, то бок яшчэ 5 сельсаветаў, гэта ўсё ваколіцы Налібацкай пушчы з абсалютнай большасцю каталіцкага насельніцтва. Дзякуй Дзмітрыю Віцько за інфармацыю.

Лічба 95,9% мне падабаецца і не хаваю, што я ганаруюся сваімі землякамі. Але акрамя радасці ёсць яшчэ пачуццё здзіўлення і інтрыгі. Хто гэтыя 53 рускамоўныя асобы

P.S. А, яшчэ мы самы добраўпарадкаваны сельсавет раёна і пераможца раённага конкурса па святочнай навагодняй ілюмінацыі. Усё гэта невыпадкова


.
23.05.16 16:11



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Дзмітры Гурневіч