Фінская дэмакратыя і Беларусь

- Не параўноўвайце нашу дэмакратыю з фінскай. Фінскай дэмакратыі 100 гадоў, а нашай толькі 20 з нечым - кажа Павел Якубовіч у "Клубе рэдактараў". Гэта была рэпліка на словы Андрэя Дынько пра неабходнасць падзелу ўлады. 

Як міла, што галоўны рэдактар найбунейшай газеты краіны на 16 годзе новага тысячагоддзя параўноўвае стан дэмакратыі ў сваёй дзяржаве з пачаткам 20 ст. у краіне, якая толькі-толькі перастала быць калоніяй. Паводле такой логікі, чакаць дэмакратыі беларусам трэба як мінімум праз пару дзесяткаў гадоў, а максімум каля 80. 

А гэта, між іншым, вельмі папулярная мантра сярод вертыкалі і яе СМІ. І яна толькі ў чарговы раз сведчыць пра стаўленне да людзей як да авечак. Піпл схавае, як той казаў. 

Ім кажуць: лічыце бюлетэні так, каб усе бачылі. А яны: дык у нас жа толькі 25 гадоў незалежнасці. Не штрафуйце людзей за ўскладанне кветак да помніка. А яны: дык мы ж маладая дзяржава. Дайце зялёнае святло беларусізацыі. А яны: не ганіце коней, хлопцы. Ім кажуць: зрабіце рэальны падзел улады ў краіне. А яны: дык а Манэргейм жа 100 гадоў таму таксама грашыў дык чаму нам нельга? 

Памятаю, як некалі яшчэ пасла Латушку польскі журналіст спытаў: чаму ў Беларусі пераследуюць журналістаў і няма свабоды слова? А дыпламат кажа: не вшыстко одразу, мы естэсьмы млодоў дэмокрац'ёў. 

Уяўляю нарады чынавенства:

- Слухайце, таварышы, дык можа ўжо не будзем лупіць дубінкамі гэтых адмарозкаў, не будзем саджаць за нішто, штрафаваць, дамо гэтым журналістам без акрэдытацыі працаваць, бюлетэні будзем лічыць, каб усе бачылі, га?

А смельчаку ўсе ў адказ махаючы рукамі:

- Што за лухта і безабразіе. Мы ж маладыя яшчэ. Куды нам з гэтым? Мы не дамо рады. 

- А между прочім в Эстоніі перед войной тоже был авторіторізм. А что, Пілсудскій был ангелом? Так что не гоніте лошадей, парні - дадае Павел Ізотавіч.


.
30.05.16 18:50



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Дзмітры Гурневіч