Кулінковіч i абсурд

Дзіўнаватае інтэрвію Кулінковіча Памідораву на "Спутніку" прысвечанае працаўладкаванню апошняга. І словы лідара "НД" пра тое, што ў тых, хто спрачаўся наконт новай працы Памідорава адключаная частка мозгу, якая адказвае за атрыманне новай інфармацыі, яшчэ не самыя дзіўныя. І гэта не працяг дыскусіі пра Памідорава. Гэту выключна аднясенне да словаў лідара "НД".

Паводле Кулінковіча, недэмакратычна паліваць чалавека з іншым меркаваннем. Вось цытата:

"Па ідэі дэмакрат павінен быць гатовы, што існуюць іншыя меркаванні. Ён за гэта і змагаецца, каб усё было свабодна. Прыклад "Хартыі". Больш цэнзураванага СМІ цяжка ўявіць. Як гэтыя людзі збіраюцца жыць з беларускім народам, 500 тысяч прадстаўнікоў якога выпісваюць "Советскую Белоруссію"? Чаму гэтыя людзі для іх быдла і кончаныя? Чаму яны пачынаюць паліваць любога, хто скажа слова супраць іх".

Не ведаю, што значыць для Кулінковіча "паліваць" кагосьці (прынамсі я не пабачыў нейкіх нецэнзурных выпадаў у бок Памідорава, толькі самыя звычайныя пытанні і здзіўленне), але дэмакратыя - гэта акурат свабодная дыскусія, дзе ніхто нікому нічога не павінен. Не дыскутуюць і не спрачаюцца як раз у якой-небудзь Паўночнай Карэі. А вось у розных Францыях, Амерыках ці Швецыях даюць такога чаду ў спрэчках, што адно аскепкі ляцяць. Не лічу чытачоў "СБ" кончаным быдлам, сам зазіраю на сайт і часам нават набываю, каб прагледзець і лічу абсалютна прыймальнай спрэчку пра некаторыя матэрыялы, якія там публікуюцца. Ці не варта было рэагаваць на артыкул Суперфасфатава пра Яну Палякову? 

І яшчэ пра разуменне дэмакратыі ад Кулінковіча:

"Калі я захачу сабе зрабіць татуіроўку у выглядзе свастыкі, частка людзей пакруціць каля скроні і скажуць: ты Саша сам гэта зрабіў, цябе ніхто не прымушаў. Яны пэўна перастануць мяне паважаць, як асобу, але застануца паважаць мяне як чалавека, які зрабіў свой выбар". 

Заздрошу супердэмакратыі Кулінковіча. Бо калі б мой сябра ці аўтарытэт набіў сабе тату са свастыкай, то ані пра дэмакратыю, ані пра права выбару з такім чалавекам мне не хацелася б размаўляць. Не кажучы ўжо пра тое, каб атрымліваць асалоду ад яго музыкі. Маўляў, так, мой сябра нацыст і ўсё такое, але ж давайце паважаць яго права выбару. Поўны абсурд.


.
07.06.16 22:20



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Дзмітры Гурневіч