Знішчыць чалавека ў сацыяльных сетках

Знішчыць чалавека ў сацыяльных сетках сёння прасцей, чым плюнуць са шматпавярховіка. 

Нехта кажа, што ён ахвяра, але невядома каго і невядома чаго. На "дапамогу" прыходзіць зусім левы да "гісторыі" чалавек і піша пра гвалт. Потым, праўда, рэдагуе допіс і паведамляе пра растленне. Гучаць абвінавачванні ў крымінале. Усе ўжо ўсё ведаюць і прагнуць крыві за чын. Невядома які, бо "ахвяра" маўчыць. Тлумачэнняў патрабуюць ад "віноўніка" невядома чаго, каб даводзіў, што ён не вярблюд. Ён кажа, што справу правяралі там, куды звярталася "ахвяра" і не выявілі фактаў злачынства. Але частцы гэта ўжо непатрэбнае. Яны ўжо правялі свой суд і развесілі цэтлікі. 

У любой сітуацыі я на баку слабейшага. Але ў гэтай сітуацыі мне бракуе голаса "ахвяры", якая ўсё пачала, пісала, што не хоча публічнасці, а цяпер скардзіцца, што пра гэта не паведамляюць СМІ. А я ведаю толькі тое, што нічога не ведаю, апрача мора эмоцый і маніпулюцый. Зайздрошчу тым, што ўсё ведаюць,


.
13.07.16 7:15



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Дзмітры Гурневіч