Колеры незалежнасці

Марш Незалежнасці, ініцыяваны Рухам “За Свабоду”, - гэта не апазіцыйная акцыя. Гэта Марш ў падтрымку  незалежнасці, якая ёсць агульнай найгалоўнейшай каштоўнасцю для мільёнаў беларусаў. Гэта сімвалічная акцыя дэманстрацыі патрыятызму і еднасці. Таму яна мусіць быць дазволенай, мірнай і мець маршрут па цэнтральным праспекце сталіцы.

На Маршы Незалежнасці абсалютна спакойна могуць шпацыраваць патрыёты пад рознымі сцягамі. І тыя, хто таньчыць пад “Ляпісаў” бел-чырвона-белым сцягам, і  тыя, хто заўзее на трыбунах пад чырвона-зялёным.

Калі вы, бел-чырвона-белыя, разам з  чырвона-зялёнымі перажываеце за Домрачаву нягледзячы на тое, што яна суботнічае з Лукашэнкам, то незалежнасць тым болей не павінна манапалізавацца. Яна павінна аб’ядноўваць. Ёсць розныя палітыкі, якія прыходзяць і сыходзяць, ёсць розныя сацыяльна-эканамічныя фармацыі, наконт якіх можна дыскутаваць, але Беларусь у нас адна. І ад нас залежыць, ці будзе яна жыць.

Чаму датай Маршу абрана 14 траўня? Таму што 14 траўня 1995 году пачаўся раскол беларускай нацыі. Калі Ціцянкоў рваў зняты з Дому ўраду бел-чырвона-белы сцяг, ён рваў і беларускае грамадства. Сімвалічна, калі ў гэты дзень мы пакажам, што мы разам, калі гаворка вядзецца пра незалежнасць Беларусі, пакажам, што мы беларускага роду.

Мы гатовы прадэманстраваць еднасць у адстойванні незалежнасці Беларусі. Паглядзім, ці гатовы гэта зрабіць Аляксандр Лукашэнка…

23.04.14 21:20



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрий Губаревич