Пакінуць эканамічныя санкцыі - падгуляць Расіі

Найбольш верагодна, што напрыканцы лютага мы пачуем рашэнне ЕС аб адмене кропкавых санкцый у дачыненні да шэрагу чыноўнікаў і прадпрыемстваў Беларусі. Гэтае рашэнне, у найбольшай ступені будзе абумоўленае пазіцыяй беларускага рэжыму ў пытанні рэгіянальнай бяспекі, чым прагрэсам у выкананні "хатняга задання" па аднаўленні правоў і свабодаў грамадзян.

Апазіцыя мусіць захаваць твар і даць сваю ацэнку магчымаму кроку ЕС. Аднак у запале барацьбы за пашырэнне правоў і магчымасцяў, крайне важна падзеляць санкцыі супраць прадпрыемстваў і кропкавыя візавыя абмежаванні ў адносінах да чыноўнікаў. Ва ўмовах эканамічнага крызісу і магчымай пераарыентацыі беларускіх прадпрыемстваў і бізнесу з расійскага на заходнія рынкі будзе злачынствам заклікаць да эканамічных санкцыяў.

Чыноўнікі, якія бралі удзел у рэпрэсіях супраць палітычных апанентаў і фальсіфікацыях выбараў, мусяць разумець, што не дастаткова адных дэкларацый, каб нешта зрушылася у вырашэнні іх пытання. Сапраўдным шансам для беларускіх уладаў могуць стаць бліжэйшыя парламенцкія выбары, свабоднае і дэмакратычнае правядзенне якіх на фоне пазітыўных зрухаў у пытаннях свабоды СМІ і дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў - кропка адліку для новага ўзроўня стасункаў паміж афіцыйнай Беларуссю і ЕС.
03.02.16 15:36



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрий Губаревич