Да пераменаў і поспеху!

3 ліпеня каля помніка «Тысячагоддзя» брэсцкія сацыял-дэмакраты правялі першы ў 2016 годзе перадвыбарчы пікет.

Старт выбарчай кампаніі кандыдатаў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) праходзіў пад лозунгам «Працу і Справядлівасць!». Гэта быў прэзентацыйны пікет, якім мы пачынаем збор подпісаў у вобласці. У пікеце прымалі ўдзел 6 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ад абласной арганізацыі БСДП. На гэты пікет апранулі вышыванкі і ўзялі партыйныя бел-чырвона-белыя сцягі з ружай. 

Берасцейцы нас часта бачылі на вуліцах горада падчас мінулых выбарчых кампаній і знаёмыя з нашымі вынікамі працы па вырашэнню мясцовых праблем. Не скажу, што стаяла чарга паставіць подпісы, але адбылося некалькі дзесяткаў якасных і шчырых размоў. Нас добра ўспрынялі, падходзілі распавядалі пра сітуацыю ў горадзе і краіне, пра свае праблемы. Частка людзей пазнавалі нас у твар і жадалі поспехаў. 

Уразіў чалавек сталага ўзросту з Брэсцкага раёну (уваходіць у маю выбарчую акругу), які размаўляў на мясцовым дыялекце (амаль украінскім). Дык вось, па яго словах, калі такія як мы ёсць, то Беларусь трывае і мае будучыню. Думаю, яго слоў мне хопіць надоўга для аптымізму нават у самай песімістычнай сітуацыі. А калі яшчэ дадаць факт, што 2 жыхары горада выказалі намер быць валанцёрамі БСДП, то можна з упэўненасцю сказаць: дзень удалы. 

Праз гадзіну з пачатку пікетавання пайшоў дождж. У народзе кажуць – гэта да пераменаў і поспеху!


.
03.07.16 20:03



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Масловский