Ці будзе акадэмія Касцюшкі?

Штогод прадстаўнікі грамадскасці, дыпламатычных місій і мясцовых органаў улады адзначаюць дату нараджэння героя трох народаў - ураджэнца Брэсцкай зямлі Тадэвуша Касцюшкі. Асноўныя мерапрыемствы праходзяць ва ўрочышчы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёна на тэрыторыі адноўленай радавой сядзібы Т. Касцюшка.
Удзячныя нашчадкі ад Аўстраліі да ЗША, Францыі, Польшчы, Швейцарыі і Беларусі назвалі ў яго гонар горныя вяршыні, выспы, ваенныя акадэміі, гарады, штаты, гімназіі, плошчы, вуліцы, паркі, масты, ваенныя караблі. Яго ўвекавечылі ў карцінах, музычных творах, раманах і вершах. З яго партрэтам выпушчаныя маркі і манеты.
На наш погляд ў Беларусі наспеў час адкрыць кадэцкі корпус або ваенную акадэмію імя Т. Касцюшка.
Наш зямляк быў не проста героем свайго часу. Яго ідэі, погляды, яго светапогляд аб свабодзе, роўнасці, справядлівасці, правах чалавека, незалежнасці актуальныя да сённяшняга дня для нас. Мы шануем памяць аб Т. Касцюшку, мы ганарымся свае земляком. Яго дэвіз «За нашу і Вашу свабоду!» застаецца актуальным і сёння. Яго барацьба за справядлівасць, за правы простых людзей - з'яўляецца для нас прыкладам.
У гэтым годзе ў чарговы раз прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), МРА «Маладыя сацыял-дэмакраты-Маладая Грамада» і кампаніі «За наш горад» прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах прысвечаных гадавіне нараджэння Тадэвуша Касцюшкі: ўсклалі кветкі ў радавым маёнтку генерала ва ўрочышчы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёна, наведалі сядзібу-музей і правялі круглы стол прысвечаны вядомаму земляку.
.
04.02.17 18:20



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Масловский