Наш Дзень Незалежнасці

На вуліцах роднаго горада адзначылі Дзень абвяшчэння Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Распавядалі жыхарам і гасцям горада аб гісторыі гэтай даты, арганізавалі для ўсіх жадаючых фота з Пагоняй.


На папулярным берасцейскім інтэрнэт-рэсурсе задалі пытанне "Які для Вас ідэальны Дзень Незалежнасці?"


- Ідэальны Дзень Незалежнасці для мяне - гэта калі кожны грамадзянін вывешвае са свайго вакна нацыянальны сцяг. Калі гучыць гімн краіны, а кожны грамадзянін ведае словы і спявае яго. І гэта ідзе ад сэрца, а не па загаду.


Хачу, каб людзі прымалі тое, што ўжо ёсць, ганарыліся сваёй шматвяковай гісторыяй, багатай культурай, годнай адукацыяй, прагрэсіўнай навукай і аховай здароўя. Я ўпэўнены, што з цягам часу ў нас будзе больш гонару за Беларусь!

Са святам! Жыве Беларусь!






27.07.17 21:20



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Масловский