Заява добраахвотніцкага атраду “Пагоня”


Пасля апошніх падзеяў на Усходзе Украіны, трагедыі пад Ілавайскам, да нас шмат разоў звярталіся з просьбай расказаць што з намі. Адказваем: усе байцы атраду жывыя. Нашае доўгае “інфармацыйнае маўчанне” звязанае з жаданнем максімальна абараніць байцоў атраду ад непрыемнасцяў. Ужо працяглы час да нас з розных крыніцаў прыходзіць інфармацыя, што намі цікавяцца не толькі беларускія спецслужбы (што было прагназавана), але і сепаратысты. Чаму менавіта мы іх так моцна зацікавілі можна толькі здагадвацца. Як і не вядома да канца як пазней гэтыя дадзеныя будуць выкарыстаны. У такой сітуацыі намі было прынята рашэнне не даваць ніякай інфармацыі ў прэсу пра нашых байцоў на Усходзе Украіны. Толькі ў крайніх выпадках мы будзем паведамляць журналістам нейкую канкрэтную інфармацыю пра наш атрад.

У той жа час мы не збіраемся спыняць нашую дзейнасць і працягваем набіраць добраахвотнікаў у наш атрад.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

"Пагоня" ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/belpahonia
"Пагоня" Вкантакте: http://vk.com/belpahonia
"Пагоня" на Youtube: https://www.youtube.com/user/belpahonia

Рахункі для дапамогі атраду:

Праз сістэму Webmoney: Долары: WMZ-кашалёк Z314140868333, Еўра: WME-кашалёк E235172064423, Беларускія рублі: WMB-кашалёк B208165196237.

Картка. Приватбанк 5168 7572 6058 0669 Лавришик О.О.

09.09.14 22:21



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Гузь