Яшчэ раз аб ''Народным Сходзе''.

Апошні час аналітыкі і журналісты, нарэшце, пачалі абмяркоўваць [ URL=http://http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=19&news=94517&newsPage=0 ] плянуемую на 8 кастрычніка акцыю "Народны сход". [ /URL ] Яны прызнаюць, што на пачатку кастрычніка сацыяльна-эканамічнае становішча будзе спрыяць росту пратэстных настрояў. Так Сяргей Балыкін сьцьвярджае: "Да, ситуация будет ухудшаться. В первую очередь вырастут цены на продукты питания и коммунальные платежи, то есть те расходы, от которых невозможно отказаться. Эти расходы для населения будут наиболее чувствительны".

Прызнаюць аналітыкі і грамадскую запатрабаванасьць на актыўныя дзеяньні апазыцыі: "И ппозиционный актив, и просто граждане Беларуси уже ждут, что оппозиция представит какое-то видение выхода из кризиса, какой-то план действий. Судя по молчаливым акциям протеста, можно говорить, что потребность в таком плане действий есть...Сейчас внутренние и внешние наблюдатели, активисты оппозиции жаждут действий со стороны партийных лидеров" – адзначае Дзяніс Мельянцоў.



У той жа час аналітыкі выказваюць пэўны песымізм наконт пасьпяховасьці Народнага сходу, бо не зусім дакладна разумеюць фармат, мэты і задачы гэтай акцыі, а таксама шляхі іх дасягненьня.

Напэўна аргкамітэт Народнага сходу дагэтуль не дастаткова ясна сфармуляваў адказы на гэтыя пытаньні і таму я зараз паспрабую на іх адказаць.

Генеральная мэта акцыі, гэта вывад Беларусі з сацыяльна-эканамічнага і палітычнага тупіку, куды яе завяла сёньняшняя ўлада, праз правядзеньне неабходных палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформаў (http://www.ucpb.org/). />
Але, правесьці неабходныя рэформы здольны толькі той урад, які будзе прызначаны тым прэзідэнтам і тым парляментам, у чыёй легітымнасьці не будзе сумнявацца ніхто ў Беларусі і ў сьвеце.

Таму генеральная задача Народнага сходу, гэта дамагчыся:

а) вызваленьня, юрыдычнай і палітычнай рэабілітацыі ўсіх палітвязьняў.

Гэта значыць, што ўсе палітвязьні павінны быць выпушчаныя на волю, зь іх павінны быць зьнятыя ўсе абвінавачваньні, яны павінны быць адноўленыя ва ўсіх юрыдычных, сацыяльных і палітычных правох (у тым ліку ў праве ўдзельнічаць у якасьці кандыдатаў ва ўсіх выбарах).

б) адначасовага правядзеньня свабодных выбараў прэзідэнта і дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не паздней вясны наступнага году (чарговыя, плянавыя выбары палаты прадстаўнікоў павінны адбыцца на пачатку 2012 г.).

Пад свабоднымі выбарамі мы разумеем рэальную магчымасьць грамадзянам карыстацца свабодай слова (спыненьне ціску на незалежныя СМІ і доступ апазыцыі да дзяржаўных СМІ), свабодай сходаў (спыненьне разгонаў мірных маніфестацыяў і арыштаў мірных маніфестантаў), свабодай саюзаў (рэгістрацыя ўсіх партыяў і арганізацыяў, чыя дзейнасьць і статуты не супярэчаць Канстытуцыі) і свабодай рэальнага кантролю за падлікам галасоў (абавязковы ўдзел ва ўсіх выбарчых камісіях прадстаўнікоў усіх кандыдатаў у прэзідэнты і дэпутаты).

Зразумела, што ўлады самастойна, па ўласнай волі, на выкананьне гэтых умоваў ня пойдуць. Таму нам трэба іх да гэтага прымусіць. Зь неабходнасьці такога прымусу і вынікаюць шляхі дасягненьня нашых задачаў.

Шляхі дасягненьня:

1. Правядзеньне масавай інфармацыйнай кампаніі сярод грамадзянаў, у якой даводзіць, што:

а) толькі вызваленьне палітвязьняў і правядзеньне свабодных выбараў дасьць магчымасьць правесьці неабходныя рэформы і палепшыць іх сацыяльна-зканамічнае становішча.

б) толькі сапраўды масавы выхад людзей на Плошчы сваіх гарадоў 8 кастрычніка, можа прымусіць улады прыслухацца да голосу народу і выканаць ягоныя патрабаваньні.

в) Народны сход, гэта не партыйны зьезд і не апазыцыйная канферэнцыя, а масавыя народныя сходы-мітынгі, адначасова не меньш як у 30 гарадох, у якіх павінна прыняць удзел не меньш 100 000 чалавек па ўсёй Беларусі (а не толькі ў Менску).

г) кожны чалавек можа, цалкам бясьпечна для яго, прыняць пасільны ўдзел у інфармацыйнай кампаніі – раздрукаваць з сайта Народнага сходу (
http://narodnyshod.org/) улётку, памножыць 10-20 экзэмпляраў у сябе на прынтары і раздаць у рукі сваім знаёмым, ці раскідаць па паштовых скрынях.

2. Сябры гарадскіх аргкамітэтаў у канцы жніўня павінны падаць у гарвыканкамы афіцыйныя заяўкі на сходы-мітынгі ў тыя месцы, якія рашэньнем гэтых гарвыканкамаў вызначаныя для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Вядома, выканкамы могуць парушыць свае жа пастановы і ў парушэньне закону не даць дазвол на сходы-мітынгі, але закон будзе на нашым баку.

А, што тычыцца незаконных дзеяньняў "людзей у штацкім" то ім можна будзе супрацьстаяць толькі тады, талі нас будзе ў разы болей.

3. 8 кастрычніка павинны адбыцца масавыя сходы-мітынгі не меньш як у 30 гарадох у якіх прыме ўдзел (па ўсёй Беларусі, а не толькі ў Менску) не меньш як 100 000 чалавек.

Шмат хто скептычна ставіцца да гэтай лічбы, абгрунтоўваючы свій скептыцызм апошнімі сацыялагічнымі дасьледваньнямі (http://udf.by/news/sobytie/44449-uroven-podderzhki-lukashenko-upal-do-33-procentov.html), маўляў толькі 26% лічаць сябе апазыцыянерамі і толькі каля 20% гатовыя прымаць ўдзел у мітынгах.

Я таксама ўзяў гэтыя лічбы і яшчэ падзяліў іх на дзесяць (бо разумею, што адна справа выказаць намер і зусім іншая – рэальна зрабіць).У выніку атрымліваецца, што ў Менску рэальна могуць прыняць удзел ў мітынгу 8 кастрычніка – 26 000 чалавек, у Барысаве – 2 000, у Салігорску – 1 400, у Маладзечна – 1 300, у Жодзіна – 900, у Слуцку – 900, у Вілейцы – 400, у Смалявічах – 200, у Вітэбску – 5 000, у Воршы – 1 600, у Наваполацаку – 1 400, у Полацаку – 1 200, у Глыбокім – 300, у Коханава – 100, у Магілеве – 5 000, у Бабруйску – 3 000, у Гомелі – 7 000, у Мазыры – 1500, у Жлобіне – 1 100, у Сьветлагорску – 1000, у Рэчыцы – 900, у Брэсьце – 4 400, у Баранавічах – 2 400, у Пінску – 1 800, у Кобрыне – 700, у Бярозе – 400, у Івацэвічах – 300, у Гродна – 4 600, у Лідзе – 1400, у Слоніме – 700, у Бярозаўцы – 200. Такім чынам па самых асьцярожных падліках у 31 горадзе (дзе ўжо створаныя аргкамітэты) пры належнай інфармацыі могуць прыняць ўдзел ва ўсебеларускім Народным сходзе -не меньш 80 000 чалавек. І гэта без ўліку дынамікі сацыяльных працэсаў, зьвязаных з паглыбленьнем крызісу.

4. На мітынгах-сходах будуць прынятыя рэзалюцыі-патрабаваньні да ўладаў: вызваліць палітвязьняў і пачаць перамовы з прадстаўнікамі Народнага сходу (а прадстаўнікоў павінны абраць сходы-мітынгі) на прадмет правядзеньня свабодных выбараў.

Таксама на мітынгах-сходах павінна быць прынятае рашэньне, што калі ўлады не пойдуць на выкананьне патрабаваньняў Народнага сходу да 15 кастрычніка 2011 г. мы, ўсе ўдзельнікі сходаў-мітынгаў, пачынаем бестэрміновы страйк і няспынныя мітынгі на цэнтральных плошчах сваіх гарадоў да таго часу, пакуль улады не выканаюць нашыя патрабаваньні.

Вядома, што апісаны плян можа быць рэалізаваны толькі тады, калі аналітыкі, журналісты, сябры палітычных партыяў, грамадскіх арганізацыяў, камандаў дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты і ўсе прыхільнікі дэмакратыі стануць не проста назіральнікамі і незалежнымі ацэншчыкамі, але саўдзельнікамі ў падрыхтоўцы Народнага сходу і саратнікамі ў барацьбе на Свабоду.

20.07.11 15:21



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Виктор Ивашкевич