Мінгарвыканкам выбірае "сваіх" забудоўшчыкаў

У сакавіку 2013 года праходзіла грамадскае абмеркаванне праэкта забудовы на скрыжаванні вуліцы Цнянскай і завулка Якуба Коласа, які прадугледжваў не проста ушчыльненне, але і знішчэнне дзіцячай і спартовай пляцоўкі.

Тады, у сакавіку, адміністрацыя Савецкага раена Мінска, нягледзячы на пратэсты людзей і больш як тры тысячы подпісаў грамадзян, якія выступалі супраць забудовы, прыняла рашэнне пра “мэтазгоднасць” рэалізацыі плана з некаторымі папраўкамі. Але Мінгарвыканкам прыняў іншае рашэнне і забараніў прыватнай кампаніі “Тамбаз” ажыццяўляць праэкт. І можна было падумаць, што гарадскія ўлады пачулі голас мінчан, але…

Як паказвае час, грамадзяне рана радаваліся такому рашэнню гарадскіх уладаў. Стала вядома, што Мінгарвыканкам адмовіў у рэалізацыі праэкта прыватнай кампаніі, бо сам паклаў вока на гэтую тэрыторыю. І як вынікае з дакумента, які атрымалі актывісты “Гавары праўду”, забудова і знішчэнне пляцовак для дзяцей і спартыўных заняткаў яшчэ можа адбыцца.

Гэта ўжо не першая спроба за апошнія гады забудаваць тэрыторыю, якая і так ужо ушчыльнена далей няма куды. Толькі за апошнія два гады адміністрацыя двойчы спрабавала прымусіць людзей пагадзіцца за знішчэнне дзіцячай і спартыўнай пляцовак, але грамадзяне малайцы, паднялі хвалю пратэсту і сабралі вялікую колькасць подпісаў супраць забудовы.

Першы раз адміністрацыя пагадзілася не будаваць нічога і нават паабяцала, што добраўпарадкуе пляцоўкі, правядзе неабходныя рамонтныя работы ў наступным 2013 годзе! Але замест выканання сваіх абяцанняў улады на пачатку года распачалі новыя грамадскія абмеркаванні з той жа самай мэтай што і раней - ушчыльненне!

І зноў жыхары раена далі адпор планам адміністрацыі, сабраўшы некалькі тысяч подпісаў, і нават дамагліся ўключэння ў камісію па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў сваіх прадстаўнікоў, у тым ліку і мяне, але на гэты раз кіраўнікі Савецкай адміністрацыі дазволілі будаваць дамы, а вось гарадскія ўлады сказалі: НЕ, прыватнаму забудоўшчыку!

Грамадзяне парадаваліся літаральна некалькі месяцаў і … Днямі я атрымаў копію дакумента з Мінгарвыканкама, дзе гаворыцца “после проведения общественного обсуждения данного объекта руководством города принято решение о застройке данного территории силами КУП “УКС администрации Советского района г. Минска” за подпісам намесніка кіраўніка Мінгарвыканкама А.В Галь.

Будуць праводзіць паўторныя абмеркаванні па праэкту УКСа ці не, з гэтага дакумента не зразумела, але галоўнае нават у іншым. Улады гуляюць у дэмакратыю, бо як паказвае практыка, калі ў адміністрацыі есць жаданне будаваць, іх амаль не спыніць. Прыклад таму вуліца Заслаўская, дзе грамадскія абмеркаванні праводзілі чатыры разы, і кожны раз грамадскасць была катэгарычна супраць ушчыльнення і знішчэння сквера, але пагуляўшы ў “дэмакратаў” пасля чацвертага разу ўлады, не зважаючы на меркавання тысяч людзей, дазволілі знішчыць сквер і забудаваць тэрыторыю. Вось так яны “раяцца” з грамадзянамі!

Адразу пасля атрымання дакумента з Мінгарвыканкама я звярнуўся да начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Савецкага раена г. Мінска Крупскай Тамары Валянцінаўны, якая патлумачыла, што прынята рашэнне забудаваць тэрыторыю дзіцячай і спартовай пляцоўкі на скрыжаванні вуліцы Цнянская і завулка Якуба Коласа. Праўда, ці будуць праводзіць пад гэты НОВЫ праэкт грамадскія абмеркаванні, спадарыня Крупская пакуль адказаць не адважылася, цытата: “У меня нет такой информации”.

Як я разумею, некаторыя чыноўнікі вырашылі пахітрыць з законам і правесці свой праэкт імя “УКС Савецкага раена” пад соусам таго, што абмеркаванні ўжо прайшлі і грамадзяне выказаліся па пытанні будаўніцтва, дык навошта зноў праводзіць.

Але хачу нагадаць і адміністрацыі Савецкага раена і Мінгарвыканкаму, што грамадскія абмеркаванні яны павінны праводзіць па кожным новым праэкце. І калі ўлады разлічваюць "под шумок" правесці свой праэкт, не думаю, што мясцовыя жыхары закрыюць на гэта вочы.

У бліжэйшы час “Гавары праўду” звярнецца да кіраўніцтва адміністрацыі Савецкага раёна і да Мінгарвыканкама з патрабаваннем растлумачыць сітуацыю, а яшчэ лепш, каб чыноўнікі не хаваліся за сценамі выканкамаў, а сустрэліся з грамадзянамі, якія іх кормяць, і расказалі, што і як будзе далей з тэрыторыяй на скрыжаванні Цнянскай і Коласа.

22.08.13 12:35



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрий Солодкий