Прыгоннае права ці гарантыя працы?

Шмат часу прайшло пасля масавага ўвядзення кантрактнай сістэмы. Прагучалі тысячы галасоў “супраць”, тысячы галасоў “за”.

Некаторыя эксперты кажуць пра тое, што кантрактная сістэма стала інструменатам барацьбы супраць няўгодных, ці нават праявай прыгонніцтва. Іншыя, што кантрактная сістэма дазволіла быць упэўненым у сваім працаўладкаванні, бо у любым выпадку ведаешь, што на працягу года ці двух ты будзешь заняты на працы. Трэба адзначыць, што і безтэрміновыя працоўныя дамовы на шмат дзе засталіся і не плануюць знікаць.

Працаваўшы на прадпрыемствах рознай формы ўласнасці, і розных сфер дзейнасці, магу сказаць, што парушэнне правоў працаўнікоў не залежыць ад формы ўласнасці ці сістэмы працоўных дамоў! Галоўнае, гэта ведаць свае правы (і выконваць сумленна абавязкі!), ведаць як гэтыя правы працаўнік можа абараніць і да якіх устаноў і арганізацый можа звяртацца.

Нягледзячы на розную інфармацыю па абароне сваіх правоў размешчаную на сайтах, шмат людзей увогуле не ведаюць ані сваіх правоў, ані шляхоў абароны сваіх інтарэсаў на працы. Такую выснову можна зрабіць з шматлікіх зваротаў у офіс дэпутатаў “Грамадзянскай дамовы-Гавары праўду” на тэму звальненняў і кантрактаў.

З гэтай прычыны, юрысты і грамадскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” вырашылі правесці “гарачую лінію” на тэму “Правы працаўнікоў пры спыненні працоўнага дагавора, у тым ліку і кантракту”. Праведзена яна будзе 16 кастрычніка (серада) з 12 да 13 гадзін!

Гэтае мерапрыемства скіравана не толькі, і нават не сколькі на інтэрнэт-карыстальнікаў, колькі на людзей якія не карыстаюцца Глабальнай сеткай, таму анонс-інфармацыю мы замесцім на дошках аб’яў жылых раенаў Мінска.

Каму цікавая анансаваная тэма, чакаем тэлефанаванняў: +375 44 576 94 31 (Velcom)

Юрый Салодкі, каардынатар кампаніі “Гавары праўду” у г. Мінске

.
14.10.13 13:54



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрий Солодкий