"Гарачая лінія": правы ўласнікаў і наймальнікаў жылля

Праблемы ва ўзаемаадносінах паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі жыллева-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) напэўна былі з часоў стварэння апошняй. Прыбіранне дваравой тэрыторыі, замена лямпачкі, цеплыня ў кватэрах - сотая доля таго, што турбуе людзей. На што маем права, а ў чым самі абавязаныя службам ЖКГ? Калі і які павінен рабіцца капітальны рамонт дома?

На гэтыя і іншыя пытанні адкажа юрыст кампаніі "Гавары праўду" 30 кастрычніка (серада) з 12.00 да 13.00.

Чакаем вашых пытанняў па тэлефоне грамадскай прыёмнай:

8 (044) 576 94 31


28.10.13 16:15

Юрий Солодкий