“Народны рэферэндум”: далучайцеся!

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” працягваюць абыходзіць кватэры, размаўляць з грамадзянамі і пераконваць іх у неабходнасці правядзення рэферэндуму

Беларусы за амаль 20 гадоў рэжыму прызвычаіліся: “што рабіць?” - нам кажуць зверху. Ці збоку – тыя самыя апазіцыянеры пад час выбараў, напрыклад. А мы павінны проста прыняць гэтыя “ўказіўкі”, ці максімум “пашумець” на кухні. 

І тут раптам да нашых суайчыннікаў прыходзіць нехта ды пытаецца: а якія б Вы жадалі вынесці пытанні на агульнанацыянальны рэферэндум? А якія пытанні Вы лічыце на сённяшні дзень найбольш важнымі для нашай краіны, для горада ці асабіста для вашай сям’і?

Многія адразу губляюцца, пужаюцца і спрабуюць “з’ехаць” з тэмы. Але пасля 3-5 хвіліннай размовы, людзі пачынаюць “раскрывацца” і быццам узгадваюць, што яны грамадзяне Беларусі і адказваюць за лёс краіны не меньш, а можа і больш, чым кіраўнікі дзяржавы! Пачынаюць распытваць пра ідэю рэферэндума, спрабуюць сфармуляваць пытанні або нават проста выказаць свае меркаванне. 

Размаўляем з усімі: і з так званымі “лукашыстамі”, і з “апазіцыйна настроенымі”, але галоўная мэтавая група - тыя, хто не давярае пакуль ні ўладам, ні апазіцыі. І часцей за ўсё, з такімі больш цікава размаўляць, бо яны не абмежаваныя нейкімі агульнадэмакратычнымі штампамі, а кажуць пра тое, што турбуе абсалютную большасць грамадзян Беларусі (ахова здароўя, адукацыя, праца, развіццё малога бізнэсу). 

Здараюцца і вельмі знакавыя сустрэчы. 

Напрыклад, у адной з кватэр адчыніў мужчына гадоў 40-45, саліднага выгляду і калі пачуў пра “Народны рэферэндум” не даў дагаварыць, абарваў: “Чуў ужо пра гэта! І што, атрымаецца талковае?” Мы патлумачылі: зараз галоўнае - нагадаць беларусам пра асабістую адказнасць за краіну, прымусіць іх думаць саміх, а не проста падпарадкоўвацца ўсім ініцыятывам. Пасля гэтага кажа: “Ну добра, спадзяюся, атрымаецца нешта! Бо я ў адміністрацыі, і ў нас там вельмі чакаюць ЯГО сыходу! Бо надакучыў нам усім, проста жах!” “Як так? – пытаюся, - вы ж дзярслужачы, а такі апазіцыянер?! - Ды і навошта чакаць сыходу, лепш прыбліжаць яго адстаўку, тымі сродкамі, якімі валодаеце асабіста!”. 

Яшчэ трохі паразмаўлялі і пайшлі далей, на вялікім пазітыўным уздыме. Бо калі чынавенства пачынае больш-менш адкрыта казаць пра “надакучыў” і “чакаем яго сыходу”… 

Зразумела, гэта пакуль адзінкі, але - пачатак, і такія ініцыятывы, як “Народны рэферэндум”, яшчэ больш прымушаюць задумацца кожнага з так званых “дзяржслужачых” пра будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў.
 
Па ўсёй краіне працягваюць хадзіць валантэры па кватэрах і спрабуюць “адкрываць” у беларусах прагу да ініцыятыўнасці, да адказнасці. 

На жаль, у разліку на 9,5 мільённую Беларусь нас не так шмат. І проста фізічна не можам абыйсці хаця б 30% насельніцтва. Таму запрашаю: далучайцеся да ініцыятывы “Народны рэферэндум”, далучайцеся да будавання будучыні нашай роднай Беларусі! 

Наш е-майл: [email protected] 
Наш Facebook: www.facebook.com/Pravdaby


.
07.11.13 11:21



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Юрий Солодкий