Воля да Волі

Тыя, хто святкуе 25 сакавіка, прызвычаіліся да яго назвы, проста пытаюцца адно аднаго: “На Дзень волі ідзеш?”, і адказваюць: “Так, іду”. Між тым, у гэтым кароткім слове — воля — суіснуюць сэнсавыя адценні, надзвычай важныя для беларусаў як нацыі.

Бо што такое воля?

Воля — гэта свабода. Воля — гэта моц духу. Воля — гэта права зрабіць так, а не інакш.

25 сакавіка 1918 года ўсе адценні волі былі прадэманстраваныя у 3-й Устаўной грамаце Беларускай Народнай Рэспублікі — і Беларусь здабыла сваю Незалежнасць. Такой была воля народа. Сёння мы — незалежная краіна.

Але ж суверэнітэт Беларусі, як і любой іншай дзяржавы, трэба выбудоўваць бясконца. Не бывае так, што сказала нейкая супольнасць людзей: “Усё, ад гэтага моманта мы — дзяржава”, а суседнія супольнасці пагаджаюцца з такой пазіцыяй назаўсёды. Трэба быць гатовым да таго, што незалежнасць давядзецца адстойваць. Не абавязкова ваеннымі сродкамі (хаця гісторыя даводзіць, што вельмі часта без зброі ў такім пытанні не абысціся). Эканоміка, культура, сацыяльная сфера, знешнепалітычная дзейнасць — усё гэта ў сукупнасці альбо бароніць нашую незалежнасць, альбо нішчыць яе.

А хто адказны за тое, каб краіна заставалася незалежнай? Урад? Так, бо яму дэлегавалі права кіраваць краінай. Хто дэлегаваў? Народ. І калі краіна страчвае незалежнасць (ці толькі фармальна валодае ёй пад іншаземным пратэктарам), то хто вінаваты ў страце? Урад? Так, ён таксама. Але ў першую чаргу сам народ: своечасова не змяніў урад — вось і не стала краіны.

Французскі пісьменнік, гісторык і філолаг Эрнэст Рэнан сказаў аднойчы: “Існаванне нацыі ёсць штодзённы плебісцыт”. Нацыя да тае пары застаецца нацыяй, пакуль у грамадзян ёсць прэтэнзіі да дзяржавы, якую яны супольна будуюць. Як толькі народ выключыца з абмеркавання таго, якой краіна павінна быць заўтра, і передаверыць гэтую працу адміністратарам з урада — пра незалежнасць краіны можна забыцца.

Зразумела, што ўвесь народ не можа ўдзельнічаць ва ўпраўленні дзяржавай, але дзяржаўныя менеджары павінны ведаць волю народа і кіравацца ёю. Як вызначыць волю народа? Наўпрост запытацца, ці патрэбна рабіць тое, тое ці тое.

Асабіста я не ведаю беларусаў, якія упэўненыя, што справы ў нашай кріане ідуць найлепшым чынам. Мяркую, маё кола знаёмых мала чым адрозніваецца ад вашых. Краіне неабходныя перамены. Якія? Абмеркаваць іх трэба ўсім беларусам.

Арганізатары “Народнага рэферэндуму” прапанавалі свой варыянт агульнанацыянальнай дыскусіі. Калі ў каго ёсць лепшы варыянт, чымся рэфереэндум, калі ласка, прапануйце яго. Будзе ён сапраўды лепшым, я першая падтрымаю яго.

Што дае “Народны рэферэндум”? Тут, так бы мовіць, два ў адным. З аднаго боку, рэферэндум — праверка ўлады: развучылася яна слухаць народ ці яшчэ не зусім. З другога — тэст для самога народа: скарыўся свавольству ўлады ці мае волю заявіць ёй, што мусіць быць так, як ён — народ — хоча, так, а не інакш.

Воля ж народа, сфармуляваная ў пытяннях “Народнага рэферэндума” гучыць, апроч іншага, наступным чынам.

Медыцынскае абслугоўванне і адукацыйныя паслугі ў дзяржаўных установах павінны быць бясплатнымі. Калі нейкі міністр супраць гэтага, тым горай для міністра — пойдзе ў адстаўку. Такая воля народа!

Кіраўнікі выканкамаў павінны абірацца прамым галасаваннем, а не прызначацца прэзідэнтам. Так прасцей мяняць тых кіраўнікоў, якія кепска працуюць. Такая воля народа!

На тэрыторыі Беларусі не можа быць замежных ваенных аб’ектаў, а беларускія ваенныя не павінны ваяваць за мяжой. Такая воля народа!

Вось за такую волю і трэба ісці на Дзень Волі 25 сакавіка.

За Волю, якая робіць нас свабоднымі па адным і супольна, а краіну — НЕЗАЛЕЖНАЙ.

http://naviny.by/i/GrayPoints.gif); background-color: rgb(255, 255, 255); clear: both; color: rgb(76, 76, 76); font-family: Arial, Helvetica, FreeSans, sans-serif; line-height: 12px; background-repeat: repeat no-repeat;">

25.03.15 14:11



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Татьяна Короткевич