Трэба ўвесці падатак на чыноўнікаў

Ні для каго ні сакрэт, што ў нашай краіне моцны эканамічны крызіс, буйныя прадпрыемствы стаяць, заробкі не выплочваюцца, працоўныя месцы скарачаюцца. Людзі гатовыя працаваць, але дзе? І замест стварэння працоўных месцаў у прошлым годзе «дэпутаты» прынялі закон аб дармаедах. Але сапраўдныя дармаеды - гэта назначаныя дэпутаты палаты прадстаўнікоў, якія за 4 гады ініцыявалі толькі 3 законы.        Неэфектыўныя рашэнні Ураду прывялі нашу краіну да сістэмнага крызісу. Трэба ўвесці падатак на чыноўнікаў-  прыняў неэфектыўнае рашэнне ці агучыў дурную ідэю - вярні заробак у бюджэт. Калі ўсе чыноўнікі за свае неэфектыўныя рашэнні аплоцяць гэты падатак - то Беларусь зможа разлічыцца з замежнымі крэдытамі. Трэба, каб бюджэтныя сродкі расходваліся на медыцыну, адукацыю і паляпшэнне інфраструктуры. Няма дзяржаўных грошаў, ёсць грошы народныя. Мяне не задавальняе, што нашы падаткі выдаткоўваюцца на парады, палацы і падарункі чыноўнікам. Нядаўна ў Мінску пабудавалі новую рэзідэнцыю - Палац незалежнасці – а сродкаў на перавод Фрунзенскага раёну на чыстую ваду не знайшлі! Сёння беларуская ўлада бароніць толькі свае інтарэсы. Простаму чалавеку немагчыма дамагчыся праўды ў судзе, у выканкаме. Калі ўлада клапоціцца толькі пра сябе, то такую ўладу трэба мяняць!

Загрузка плеера
.
27.08.16 14:41



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Вольга Кавалькова