«Будаўніцтва скончанае. Дзякуй за цярпенне».

Сёння 95 год са дня нараджэння аднаго з самых вялікіх людзей 20-га стагоддзя, знакамітага евангеліста Білі Грэма. 

 

Гэты чалавек, мала вядомы ў нас, наймацнейшым чынам паўплываў на аблічча Злучаных Штатаў Амерыкі і ўсяго свету. 
На працягу ўсяго жыцця ён звяртаецца да людзей з простым, але жыццёва неабходным пасланнем: «голас таго, хто кліча ў пустыні, падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце сьцежкі Яму» (Мацвея 3:3). 
Праз Білі Грэма Госпад паўплываў на мільёны людзей — ад звычайных працоўных да прэзідэнтаў звышдзяржаў.

На гэтым відэа выступ 80-гадовага Білі Грэма на знакамітай канферэнцыі TED у 1998 годзе.

 
Загрузка плеера
 

Кажуць, што на сціплай магільнай пліце жанчыны, якую праз вядомасць мужа называлі проста «жонка Білі Грэма», напісаныя словы: «Будаўніцтва скончанае. Дзякуй за цярпенне». 
Рут Грэм абрала іх сама за некалькі гадоў да смерці. 
Словы гэтыя пайшлі ад дарожнага знака, які яна аднойчы ўбачыла. 
Знак вітаў вандроўнікаў добрай навіной: іх доўгае чаканне і цярплівасць нарэшце ўзнагароджаныя. 
Рут сказала тады: «Што за дзівосная выява хрысціянскага жыцця — будаўнічыя працы, якія ідуць усё жыццё, пакуль мы не пойдзем да Госпада. Хачу, каб гэты надпіс быў маёй эпітафіяй». Так і адбылося. 

Сапраўды, збаўленне пачынаецца з моманту рашэння, пакаяння, але гэтым ня сканчваецца, калі яно сапраўднае. Каб выратаваць нас, Бог павінен змяняць нас, і гэта патрабуе ўсяго жыцця. Рут Грэтэм ведала гэта. Гэткая трансфармацыя, станаўленне, адначасова і падзея, і падарожжа. 
Клайв Л'юіс пісаў: «Богу лёгка дагадзіць, але цяжка задаволіць». Гэта значыць, што Госпад любіць нас такімі, якія мы ёсць. Але менавіта таму, што Ён любіць нас, Ён не можа пакінуць нас такімі, якія мы ёсць; Ён будзе фармаваць нас у вобраз Яго Сына, Хто ёсць адначасова і нашай крыніцай, і прызначэннем. 
Вось чаму Ён так бясконца цярплівы да нас; Ён мае ўсё нашае жыццё, каб скончыць будаўніцтва. 



Падумайце пра гэта сёння. Добрага дня!

.
07.11.13 12:07



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Андрей Ким