Распачынаем конкурс у абарону незалежнасці!

Як адзін з ініцыятараў, інфармую! 

Грамадскае аб’яднанне “Альтэрнатыва” распачынае творчы конкурс “Матывы нашай незалежнасці”, прысвечаны абароне і папулярызацыі ідэі свабоды, суверэнітэту, нацыянальнай ідэнтычнасці, унікальнасці беларусаў і іх дзяржавы.


Абвяшчаюцца 3 намінацыі, у якіх запрашаем вас выказваць і праяўляць свае думкі на тэму незалежнасці Беларусі. Працы могуць адлюстроўваць, чым для вас ёсць незалежнасць, што гэта такое і чаму яна ўвогуле патрэбна беларускай дзяржаве. 


“Фарбы маіх думак і мрояў”, - намінацыя на лепшую карціну, 

“Пад белым сцягам з чырвонай стужкай”, - намінацыя на лепшы фотаздымак з выкарыстаннем бел-чырвона-белага сцягу, 

“Крэатыў свабоды”, - намінацыя на лепшы сатырычны твор у выглядзе каламбуру, коміксу альбо дэматыватару. 


Конкурс будзе ладзіцца да канца чэрвеня, пасля адбудзецца прэзентацыя ўсіх прац, з вызначэннем найбольш адметных і цікавых. Вызначаць пераможцаў будзе журы, у склад якіх будуць запрошаны вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы. Для пераможцаў 3 намінацый і аўтараў найбольш цікавых твораў прадугледжваюцца прызы, сярод якіх будзе планшэт, арыгінальныя сувеніры ды іншыя падарункі. 


Запрашаем прыняць удзел у конкурсе! Свае працы варта дасылаць на электронную скрыню: [email protected]

.
07.05.14 16:56



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Олег Корбан