БЧБ Беларусь

Нягледзячы на адносіны ўлады да бел-чырвона-белай сімволікі, дакладней, на неафіцыйную забарону яе выкарыстання на тэрыторыі краіны, сапраўднымі нацыянальнымі колерамі прасякнута ўся Беларусь. І не толькі ў сэрцах і марах свядомых беларусаў. Даволі часта візуалізацыю бел-чырвона-белых колераў можна сустрэць нават у даволі нечаканых месцах - адміністрацыйных аб'ектах, сацыяльных установах, ды нават у царкве.

Азірніцеся, побач бел-чырвона-белая Беларусь!

Універсам "Родны Кут" у Хоцімску, што месціцца на галоўнай дарозе у бок РФ, замест КПП крама дэманструе гасцям сапраўдную краіну:  



Смелае афармленне "Белпошты" у вёсцы Відзібор на Століншчыне: 



Многія ўніверсамы сеткі "Рублеўскі" выключна ў бчб стылі. Мікрараён Серабранка ў Мінску:  





Бадай, адзіны краязнаўчы музей у краіне, дзе ў экспазіцыі герб "Пагоня" і бчб сцяг. Горад Клімавічы на Магілеўшчыне:



Частка дэкору вясковай хаты ў Ветцы, Гомельшчына:



Плот камунальнай установы ў горадзе Беразіно, Мінская вобласць:



У такіх інфармацыйных шыльдах шматлікія вуліцы беларускіх гарадоў:



Вось так плот вакол жылога будынка размалявалі свядомыя мінчукі:




.
12.05.16 23:04



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Олег Корбан