Мова ci палiтыка

Я цаню тое, што Kati Kibalchych зрабіла для беларускай справы і беларускай мовы, стварыўшы курсы Mova ci kava, вынікам якіх стала па сутнасці новая мода на нашу мову - мова як вірус пачала распаўсюджвацца па ўсёй краіне, пра мову пачалі гаварыць на ўсіх узроўнях. 
Я заўжды выступала за плюралізм меркаванняў, нават калі атрымлівала за гэта па галаве, абразы і неразуменне. АЛЕ: па этычных прычынах, у звязку з апошнімі допісамі Каці пра вайну ва Украіне, меркаванні выказаныя ў якіх я асабіста не падзяляю (але не ў гэтым прычына), я стаю перад дылемай і думкай, каб пакінуць курсы "Мова ці кава" і больш там не выкладаць. 
А прычына вось у чым: мне бачыцца, што ў сваіх допісах Каця тлумачыць вайну, пры чым - збольшага з пазіцыі Расіі, што спрыяе не спыненню вайны, а яе працягу. 
А я ж як паэт і беларуска хачу вайну не тлумачыць ці апраўдваць, а спыніць. 
Я не хачу, каб курсы "Мова ці кава", якія былі закліканы яднаць беларусаў, раз'ядналі іх ушчэнт. Я была гатова ісці на кампрамісы, каб вывесці мову за межы гета, зрабіць яе "мовай па-за". 
Але курсы палітызуюцца - і гэта самае страшнае, што можа адбыцца з мовай. Як казала мая бабуля, паны б'юцца - а ў мужыкоў ілбы трашчаць. У любым разе я буду працягваць рабіць беларускую справу і шукаць шляхі салідарызацыі нас. 
Дзякуй за ўвагу, дарагія слухачы і калегі. Люблю вас. Да сустрэчы.

.
14.10.14 17:47



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Валярына Кустава