«Паслявобразы» – апошні фільм Вайды. Рэцэнзія пасля менскай прэм'еры

Годным закрыццём XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» стаў апошні прыжыццёвы фільм класіка польскага кіно Анджэя Вайды.  

Апошні фільм Анджэя Вайды "Паслявобразы" – сапраўды цудоўны прыклад акцэнтавання на важнасці стварэння маштабу асобаў мастацтва ў культуры, якіх здольны пачуць свет, якія змогуць быць рупарам цэлых народаў альбо нават эпохаў, каталізатарамі мыслення, свабоды і праўды. Менавіта такім мусіць быць беларускі сучасны фільм, каб прэтэндаваць на «Оскар».


Нацыянальнае кіно, якое вяртае памяць. «Паслявобразы» Вайды – нацыянальнае кіно, якога так не стае нам, беларусам. Біяграфічная драма пра апошнія гады жыцця польска-беларускага мастака-авангардыста XX стагоддзя Уладзіслава Страмінскага. Фільм Вайды вяртае нам памяць. Памяць не толькі пра такі блізкі і такі далёкі «вецер гісторыі», але і пра забытую постаць самога Страмінскага і яго ўнёсак ў мастацтва, пра супраціў мастака супраць злачыннай ўлады.  

Такога прынцыповага, яснага, унутрана дынамічнага, глыбока ментальнага кіно не хапае Беларусі. Мастацтва, у якім няма сумневаў, на чыім баку праўда, і абсалютна відавочная ілжывасць сістэмы, апарату, што штучным чынам спрабуе зламаць, сагнуць, мусова прыстасаваць пад сябе і народ, і творцаў. ДАЛЕЙ.

Вельмі раю да прагляду. Не прапусціце. ПАДРАБЯЗНЕЙ ТУТ.

14.11.16 13:33

Валярына Кустава